Газ, па меркаванні вучоных і аналітыкаў, становіцца крыніцай энергіі нумар адзін ва ўсім свеце. І калі мы запальваем канфорку газавай пліты, каб прыгатаваць вячэру для сям’і, то наўрад ці задумваемся, што за гэтым стаіць праца соцень спецыялістаў службаў газазабеспячэння. У нашым раёне гэтую місію – дарыць людзям камфорт – выконваюць работнікі Івацэвіцкага раёна газазабеспячэння ВУ “Бярозагаз” на працягу не аднаго дзесяцігоддзя. Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў газавай, паліўнай і нафтаперапрацоўчай галіны адбылася сустрэча з работнікамі ўчастка транспарту, уліку расходу і рэалізацыі газу Івацэвіцкага раёна газазабеспячэння ВУ “Бярозагаз”, які ўзначальвае Сяргей Ярошкін. Подробнее
Традыцыйна напярэдадні новага навучальнага года грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын» праводзіць дабрачынную акцыю «Збяром партфель разам», мэтай якой з’яўляецца дапамагчы сабраць у школу дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. Подробнее
Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года, прайшлі першага верасня ва ўстановах адукацыі Бераставіцкага раёна. За школьныя парты сёлета селі 1630 юных бераставічан. З асаблівым хваляваннем упершыню пераступілі школьны парог 167 першакласнікаў. Подробнее
Які ўсё ж-такі выдатны дзень у календары 1 верасня! Учора ён, Дзень ведаў, дзень пачатку новага навучальнага года, быў заліты святлом восеньскага сонца, асветлены радаснымі ўсмешкамі, расквечаны рознакаляровымі пышнымі букетамі. Слаўны дзень, калі кожны адчувае сябе далучаным да ўстаноў адукацыі. Падзяліць з рабятамі, педагогамі, бацькамі ўрачыстасці ва ўсе школы раёна адправіліся кіраўнікі раёна, прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, шэфскіх прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый. Не змяніў традыцыі наведаць сцены роднай Бычыхінскай СШ міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка, а старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў разам са старшынёй Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта Пятром Карабачом паспелі на ўрачыстыя лінейкі ажно ў чатырох школах — абедзве гарадскія, Езярышчанскую, і Вархоўскую д/с-ПШ. Парушыўшы храналагічную паслядоўнасць падзей, пачнём з візіта ў Езярышча. Гэты памежны з Расіяй пасёлак апошнім часам перажывае некаторы заняпад. Напрыклад, у першы клас тут пайшлі ўсяго пяцёра дзяцей. Але думкі кіруючых асоб накіраваны на тое, каб ажывіць, падтрымаць колішні раённы цэнтр. — Віншую першакласнікаў, якія ўрэшце пойдуць дарогай ведаў, — звярнуўся з прывітаннем да іх У.У. Цярэнцьеў. — Віншую адзінаццацікласнікаў, для якіх наступае фінішны этап на гэтым шляху, падчас якога ім належыць зрабіць грунтоўны выбар будучыні. Віншую ўсіх, хто сёння сабраўся на святочную лінейку. Сустракаючы ў гэтай школе на ранішніку Новы 2017 год, мы паабяцалі, што акажам Езярышчанскай СШ садзейнічанне ў развіцці. Сёння прыемна трымаць справаздачу аб тым, што абяцанне не засталося словамі: ужо заказана праектна-каштарысная дакументацыя на рамонт школы. Летам 2018 г. будуць заменены дах, вокны — на шклопакеты, будынак чакае цепларэнавацыя, будзе ўладкаваны новы стадыён, выкананы ўнутраныя работы. Ваша школа мае багатыя традыцыі, галоўная з якіх — даць і атрымаць трывалыя веды. Шануйце яе і надалей, а мы дапаможам умацаваць навучальную і гаспадарчую базу. Думку, што пасёлак, пачынаючы са школы, павінен жыць і развівацца, падтрымаў П.П. Карабач. Ён давёў да ведама жыхароў пасёлка, што кіраўніцтвам раёна з канцэрнам «Дзецкасельскі-Гарадок» дасягнута дамова аб будаўніцтве ў г.п. Езярышча ў 2018 г. вытворчага аб”екта па перапрацоўцы малака. Будуць працоўныя месцы — люді адчуюць стабільнасць, знікне жаданне пакідаць родныя мясціны, моладзь будзе вяртацца на малую радзіму. Госці ўручылі школе сертыфікаты: на суму 2000 руб. на набыццё спартыўнага інвентара і абсталявання — ад аблвыканкама; на суму 1700 руб. на набыццё школьнай мэблі — ад райвыканкама; на суму 100 руб. на набыццё сталовага посуду — ад РКП № 8 г. Гарадка філіяла ААТ «Беларусбанк». Не пакідае без свайго пасільнага ўклада школу і садок КУСГП імя Дзімітрава. Яго кіраўнік Л.А. Усеваладава прыпаднесла на іх патрэбы адпаведна 100 і 50 руб. Істотныя падарункі зроблены СШ № 2 г. Гарадка, якая ўпершыню расчыніла свае дзверы роўна 30 год таму. Зараз у школе актыўна ўзмацняецца спартыўная база. Дапамогуць гэтаму сертыфікаты на набыццё спартыўнага інвентара: на суму 3000 руб. — ад аблвыканкама; на суму 5000 руб. — ад райвыканама (ён таксама падарыў сертыфікат на суму 1900 руб. на набыццё школьнай мэблі). Спартыўныя прылады школе падарылі ГА «Белая Русь», ААТ «Птушкафабрыка Гарадок», РАУС, райспажыўтаварыства. — Шыкоўную вялізную шацёр-палатку для паходаў з начлегамі падарыў нам на гэты раз наш міністр, наш Уладзімір Аляксандравіч, — пахвалілася дырэктар Бычыхінскай СШ Вера Шэнец. — Прадпрыемства меліярацыйных сістэм узбагаціла нас на кухонны камбайн, а КУСГП імя Свярдлова — на сертыфікат для набыцця спартыўнага інвентара на суму 300 руб. Асаблівым стала 1 верасня і ў СШ № 1 г. Гарадка: тут адбылося ўрачыстае адкрыццё трох пляцовак комплекснага навучальнага спартыўна-аздараўленчага цэнтра «4 сезона здароўя». У яго ўвайшлі пляцоўка для заняткаў варкаўтам з шасцю спартыўнымі комплексамі, дзве іміджавыя пляцоўкі: па вывучэнні ПДР з 46 дарожнымі знакамі і па асновах бяспечнай жыццядзейнасці, стэнды, бегавыя дарожкі з унікальным пакрыццём. Падрабязнасці чытайце ў наступным нумары «Гарадоцкага весніка». А госці і тут уручылі сертыфікаты: на суму 3000 руб. на набыццё спартыўнага інвентара і абсталявання — ад аблвыканкама; на суму 3720 руб. на набыццё школьнай мэблі — ад райвыканкама. — Не варта гаварыць пра пачатак новага навучальнага года як пра пачатак «катаргі», — звярнулася да карэспандэнта выпадковая ўсмешлівая субяседніца, якая праважала ў школу дзіця. — Гэта ж такі перыяд, калі можна адкрываць новае, нязведаннае, сябраваць, гуляць, энергіі хапае на гурткі, секцыі, гульні. Кніжныя паліцы ў дамах і кватэрах ужо запоўнены падручнікамі. Галоўнай сярод іх кнігай, якую ў падарунак ад Прэзідэнта атрымлівае кожны першакласнік — сёлета іх у раёне 205 — будзе «Беларусь — наша Радзіма». Пачытаўшы яе, дзеці навучаюцца паважаць спадчыну, любіць радзіму і растуць патрыётамі. На здымку: першы званок у Езярышчанскай СШ. Подробнее
Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў, прайшлі ўчора ва ўсіх школах раёна. У гэтым годзе за школьныя парты сеў 241 першакласнік Бялыніччыны. Подробнее
Сёлетні дзень 25 жніўня аб’яднаў дзве вельмі значныя для духоўнага жыцця Бярэзіншчыны падзеі – 10годдзе Нікольскага храма і 80годдзе памяці свяшчэннапакутніка Леаніда Біруковіча, прэсвітара Брадзецкага. Подробнее
Штогод работнікі Бярэзінскага раёна газазабеспячэння філіяла “Барысаўскае вытворчае ўпраўленне” УП “Мінскаблгаз” разам з працаўнікамі нафтавай і паліўнай прамысловасці сустракаюць сваё прафесійнае свята ў першую нядзелю верасня, сустракаюць з пэўнымі поспехамі і дасягненнямі.
Бо штодзень бездакорна выконваюць свае асноўныя задачы: здзяйсняюць бесперабойнае забеспячэнне прыродным і звадкаваным газам спажыўцоў усіх катэгорый Бярэзінскага раёна, забяспечваюць безаварыйную і бяспечную эксплуатацыю газавага абсталявання. Подробнее
Адным з найбольш вострых пытанняў у горадзе, асабліва ў летні час, застаецца забеспячэнне вадой. У чарговы раз узнімалася яно і ў час “прамой тэлефоннай лініі” старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Мікалаевіча Бабічава. Відавочна, што работа па паляпшэнні водазабеспячэння актывізавалася, калі не сказаць больш, бо “праблема з барадой” не проста зрушылася з месца — сёлета плануецца завяршыць першы пускавы комплекс першай чаргі будаўніцтва пазапляцовачных сетак і збудаванняў водазабеспячэння горада Беразіно. Подробнее
Калі мы гаворым пра гарачую спёку напружаных летніх дзянёчкаў, то часцей за ўсё маем на ўвазе работнікаў сельскай гаспадаркі і іх самыя адказныя кампаніі – нарыхтоўку кармоў, сезон “вялікага” малака, жніво… Не менш гарачым гэты перыяд з’яўляецца і для торфабрыкетчыкаў, у час якога вядзецца нарыхтоўка сыравіны для будучай, на працягу цэлага года, работы прадпрыемства. Подробнее
Что такое ответственность, этот человек знает не понаслышке. Каждый день он несет ее не только за выполненную работу, но и за жизни людей. Владимир Бородич на протяжении уже 15 лет работает электрослесарем (слесарем) дежурным и по ремонту оборудования РУ-3 открытого акционерного общества «Беларуськалий», 10 из них возглавляет бригаду на горно-монтажном участке. Его преданность своему делу не остается незамеченной: Благодарность председателя райисполкома, Почетная грамота родного предприятия, а в этом году его фотография пополнила районную Доску почета. О шахтерском труде, эффективности работы и ответственности руководителя «ШахцЁр» поговорил с Владимиром Викторовичем в канун профессионального праздника горняков. Подробнее