У мэтах выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку на тэрыторыях, Гродзенскім аблвыканкамам 17 жніўня бягучага года было прынята рашэнне «Аб мерах па навядзенні парадку на тэрыторыях раёнаў, гарадоў», створаны рабочыя групы пры аблвыканкаме, райвыканкамах, якім было загадана да 3 верасня наведаць замацаваныя арганізацыі і вызначыць комплекс мер па навядзенні парадку. Подробнее
Камітэтам дзяржаўнага кантролю вобласці ў ходзе праверак арганізацый і дзяржаўных органаў на пачатку бягучага года было ўзнята пытанне аб парадку акумулявання мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі сродкаў ад унясення плацельшчыкамі жыллёва-камунальных паслуг платы за капітальны рамонт жылога фонду, аб значнасці якога мы ўжо пісалі раней. Подробнее
У кожнага чалавека, хто мае праблемы са зрокам, свая гісторыя. У той жа час іх усіх аб’ядноўвае агульны боль, пачуццё жыцця і нястрачанага аптымізму. Подробнее
Што адчувае невідушчы чалавек, можна ўявіць, калі заплюшчыць вочы. Поўная цемра пазбаўляе арыентацыі, з’яўляецца страх перад невядомасцю, разгубленасць. Але адкрываеш вочы – і ўсяго пералічанага ўжо няма. А вось інваліды па зроку не могуць радавацца ўсім фарбам навакольнага свету. Аднак гэтыя людзі не адчуваюць сябе пакінутымі ў нашым горадзе. Яны з’яўляюцца членамі арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Подробнее
Адзінаццаць гадоў таму ў адпаведнасці з загадам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь 10 лістапада быў усталяваны як дзень ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС. Гэтая дата была абрана невыпадкова – для многіх супрацоўнікаў беларускай міліцыі, якія служылі ў часы СССР, гэты дзень назаўжды застаўся святочным. Штогод з нагоды гэтай даты ў Навагрудку праходзяць святочныя мерапрыемствы. Подробнее
На працягу апошніх гадоў ТАА «ПравітБел» трывала ўтрымлівае свае пазіцыі на рынку паўфабрыкатаў. Шырокі асартымент прадукцыі пад маркай «Правіт» карыстаецца ўстойлівым попытам і ўжо даўно заслужыў давер пакупнікоў. Аднак на дасягнутым на прадпрыемстве не спыняюцца: асвойваюць новыя віды прадукцыі, працуюць над павышэннем яе канкурэнтаздольнасці, знаходзяць новыя рынкі збыту. Подробнее
У кастрычніку Навагрудак у ліку іншых гарадоў Гродзеншчыны падключыўся да партала 115.бел. Галоўная задача новай сістэмы – спрасціць узаемадзеянне службаў ЖКГ з гараджанамі. Зараз звярнуцца ў службу Навагрудскага ЖКГ можна па адзіным нумары 115 або адправіць электронны зварот праз партал. Подробнее
Згодна п. 8 Палажэння аб парадку выкарыстання касавага абсталявання, плацежных тэрміналаў, аўтаматычных электронных апаратаў, гандлёвых аўтаматаў і прыёму наяўных грашовых сродкаў, грашовых сродкаў у выпадку ажыццяўлення разлікаў у безнаяўнай форме з дапамогай банкаўскіх плацежных картак пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг, ажыццяўленні дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу, латарэйнай дзейнасці, правядзенні электронных інтэрактыўных гульняў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16, у выпадку выяўлення неадпаведнасці інфармацыі пра суму грашовых сродкаў, адлюстраваных у сутачнай (зменнай) справаздачы (Z-справаздачы), з інфармацыяй пра суму грашовых сродкаў за гэты працоўны дзень (змену), адлюстраванай у сістэме кантролю касавага абсталявання (далей — СККО), юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі не пазней наступнага працоўнага дня паведамляюць аб гэтым РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» (далей — РУП ІВЦ). Подробнее
Рэвалюцыя 1917 года стала адной з самых значных падзей XX стагоддзя і карэнным чынам паўплывала на ход далейшай гісторыі. Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі стаў адзначацца святочнымі ўрачыстасцямі і паступова ператварыўся ў галоўнае свята СССР. Не так маштабна, але ў Беларусі гэты дзень святкуецца па сённяшні дзень. Святочныя мерапрыемствы праходзяць па ўсёй краіне. 7 лістапада адзначылі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі і ў Навагрудку. Подробнее
5 лістапада ў Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры адбыліся святочныя мерапрыемствы з нагоды дня праслаўлення прападобнага Елісея Лаўрышаўскага. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, асвяціў пасля рэканструкцыі храм у гонар прападобнага Елісея, а затым узначаліў святочнае богаслужэнне. У святкаванні прынялі ўдзел старшыня Навагрудскага райвыканкама Анатолій Маркевіч і архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. За пяць гадоў свайго служэння ў Беларусі ўладыка Павел наведаў Навагрудчыну ў чацвёрты раз. Подробнее