Шматлікія відовішчныя і захапляльныя спаборніцтвы круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак нязменна карыстаюцца вялікай папулярнасцю на Бялыніччыне. Подробнее
Калі вы юрыдычная асоба, то вам вельмі пашанцавала, таму што ў аддзеле карпаратыўнага бізнесу «Беларусбанка» вас сустрэне лепшы з лепшых работнікаў у сваёй сферы – галоўны спецыяліст аддзела карпаратыўнага бізнесу Вольга Анатольеўна Ждановіч. Подробнее
У Беларусі гэта дзяржаўнае свята адзначаецца кожны год 15 сакавіка, згодна Указу Прэ-зідэнта Рэспублікі ад 26 сакавіка 1998 года №157. Подробнее
Кажуць, мы мяркуем, а жыццё нярэдка распараджаецца пасвойму. Хіба думала дзяўчына з Мінскага раёна, якая марыла паступіць у Магілёўскі інстытут харчавання і, не ажыццявіўшы сваю мару адразу пасля школы, дзеля яе набліжэння адправілася ў Слуцкае вучылішча набываць прафесію майстрасырароба, што лёс выпадкова прывядзе яе ў Беразіно. Прывядзе не проста на практыку на мясцовы сыраробны завод, а дзеля таго, каб яна тут сустрэла каханне, стварыла сям’ю, вырасціла дзяцей, дасягнула высокага майстэрства ў сваёй прафесіі, набыла вялікі аўтарытэт сярод калег. Подробнее
На хлебазавод (цяпер аддзел прамысловасці Бярэзінскага раённага спажыўтаварыства) Ала Фёдараўна Саскавец прыйшла амаль адразу пасля заканчэння школы. Подробнее
Сергей Мошкович, главный инженер проекта отдела инженерных сетей КУП «Березастройпроект», лидер-вокалист группы «Кальмары» и автор текстов группы «BN», о творчестве, дресс-коде и чувстве стыда. Подробнее
Без каго не абыходзіцца ніводнае раённае мерапрыемства? Хто заўсёды працуе на святах і акцыях, забяспечваючы музычнае афармленне мерапрыемства? Чый аксамітавы голас упрыгожвае ўпадабаны большасцю бярэзінцаў народны вакальны ансамбль “Рэтра”? Ды і чые кулінарныя парады прыемна здзівяць самага вопытнага шэф-повара? Адказ на ўсе гэтыя пытанні дакладна ведаюць не толькі супрацоўнікі раённага цэнтра культуры, дзе вось ужо 15 гадоў працуе гэты чалавек, але і ўсе без выключэння раённыя работнікі культуры: размова ідзе пра акампаніятара Дзмітрыя Мікалаевіча Барысёнка. Подробнее
У жыцці часта бывае так, што людзі знаходзяць сябе там, дзе зусім не планавалі. Вось і Ала Іосіфаўна Стасіў, калі толькі пачынала працаваць у прадстаўніцтве «Белдзяржстрах» Бярэзінскага раёна, сумнявалася, ці атрымаецца. І вось праз восем гадоў можна з упэўненасцю сказаць: атрымалася, прычым з бляскам. Па выніках мінулага года яна прызнана лепшым страхавым агентам. Подробнее
Мінулы год для Уладзіміра Васільевіча Катка быў адзначаны своеасаблівым юбілеем. 30годдзе працы на торфапрадпрыемстве “Бярэзінскае” для яго не проста круглая дата. Гэта час, калі разам з заводам давялося перажыць узлёты і падзенні, але ніколькі не ўсумніцца ў сваёй справе і не шукаць больш лёгкага хлеба. Подробнее
Жывёлагадоўчы комплекс, што размешчаны ля вёскі Машчаніца, добра вядомы не толькі працаўнікам ААТ “Уша”, а і ў цэлым на Бярэзіншчыне. Наўрад ці хто дакладна ўзгадае, калі ён быў пушчаны ў эксплуатацыю. Не шукайце адказу на гэтае пытанне ў гістарычных даведніках, а лепш запытайцеся ў А.В. Аблётава. Без аніякіх праблем ён дакладна назаве гэтую дату. А засталася яна ў памяці таму, што гэта быў першы аб’ект маладога электрагазазваршчыка. Тут ён прымаў непасрэдны ўдзел ва ўзвядзенні адміністрацыйнага будынка і важніцы. Подробнее