Общество

Всего публикаций: 61259 Всего СМИ: 152
  • Героі і ўзнагароды Святлана БЕЛЬМАЧ, Ляхавіцкі веснік №20 от 14 марта 2015 17 марта 2015 08:16 Общество Беларуская

    Ад незабыўнага мая 1945-га да дзён сённяшніх – сем дзесяцігоддзяў, што прайшлі пад знакам удзячнасці тым, хто заваяваў права на свабоднае і мірнае жыццё для многіх пакаленняў сваіх нашчадкаў. Гэтымі днямі па ўсёй краіне да самых шаноўных людзей – ветэранаў вайны – завітваюць госці – прадстаўнікі ўлады, ваенкаматаў. Прыязджаюць, каб уручыць юбілейныя медалі “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г.”. Подробнее

  • З пашпартам! Іван КАВАЛЕНКА, Ляхавіцкі веснік №20 от 14 марта 2015 17 марта 2015 08:37 Общество Беларуская

    Традыцыя гэта сімвалічная ”ў квадраце” – напярэдадні Дня Канстытуцыі краіны ўручаць яе юным грамадзянам галоўны дакумент. Подробнее

  • ПАЧАТАК ПАКЛАДЗЕНЫ Іван ТРУХАНАВЕЦ., Бярэзінская панарама 21 от 18 марта 2015 17 марта 2015 09:31 Общество Беларуская

    Сёлета вясна прыйшла надзвычай рана. Ужо з лютага надвор’е пачало радаваць нас цёплымі дзянькамі. Таму і не выпадкова, што месячнік па навядзенні парадку на зямлі, які звычайна праводзіўся на працягу красавіка, пачаўся раней. Подробнее

  • Праект вучня 10 “А” класа сярэдняй школы № 6 горада Кобрына Уладзіміра Гангалы заняў другое месца на прэстыжным міжнародным конкурсе Ігар Сідарук, Кобрынскі веснік 21 от 14 марта 2015 16 марта 2015 14:24 Общество Беларуская

    Праект вучня 10 “А” класа сярэдняй школы № 6 Уладзіміра Гангалы заняў другое месца на прэстыжным міжнародным конкурсе
    Поўная назва праекта – “Праектаванне інфармацыйных рэсурсаў па гісторыі краязнаўства. Турыстычны Кобрын”. Ствараў яго Уладзімір пад кіраўніцтвам і з дапамогай настаўніка інфарматыкі гэтай жа школы Якава Лагвіновіча, а таксама Віктара Лагвіновіча.
    Подробнее

  • Школьныя музеі Асіповіцкага раёна: Градзянка Нина Викторчик, Асіповіцкі край АК (13/03/2015) от 13 марта 2015 16 марта 2015 14:21 Общество Беларуская

    Музей партызанскай славы створаны тут у 1995 годзе, але збор матэрыялаў пра партызанскі рух у Асіповіцкім раёне пачаўся значна раней. Тут зараз працуе гурток «Музейная справа» АРЦТіК, якім кіруе Алена Сергіевіч. Яго ўдзельнікі з цікавасцю займаюцца вывучэннем гісторыі партызанскага руху на нашай зямлі, свята ўшаноўваюць імёны тых, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць. У асноўным фондзе каля 200 экспанатаў. Сярод іх — запісаныя біяграфіі камандзіраў атрадаў і брыгад, успаміны ветэранаў вайны, узнагароды, дакументы, асабістыя рэчы. Аформлены інфармацыйны стэнд з пералікам усіх атрадаў, якія дыслакаваліся ў раёне, прозвішчамі камандзіраў, спісамі баявых саставаў, франтавымі фотаздымкамі. Подробнее

  • Асіповіцкая ветстанція прызнана лепшай у вобласці Валентина Корбаль, Асіповіцкі край АК (13/03/2015) от 13 марта 2015 16 марта 2015 14:16 Общество Беларуская

    Прыемную навіну прынёс сакавік працаўнікам ВСУ “Асіповіцкая раённая ветэрынарная станцыя”: па выніках 2014 года ўстанова прызнана лепшай у вобласці. I гэта ўжо не першая перамога — райветстанцыя апошнія гады стабільна ўваходзіць у тройку лідараў на Магілёўшчыне. Подробнее

  • Дабрыня - залаты ключык Ігнат ЛУБНЕЎСКІ, Нарачанская зара 10/2015 от 16 марта 2015 16 марта 2015 12:42 Общество Беларуская

    БЕЗ людзей з добрымі сэрцамі, шчодрымі на цеплыню і спагаду, неабыякавымі да чужой бяды і адзіноты, цяжка ўявіць наша жыццё. Іх нялёгкая і такая неабходная для цывілізаванага грамадства праца звязана з патрэбамі кожнага чалавека. Я маю на ўвазе сацыяльных работ­нікаў. Гэта прафесія асаблівая і не кожнаму па плячы. Яна хутчэй прызванне, бо тут немагчыма выконваць службовыя абавязкі без душы. А гэта часта больш важна і неабходна, чым фізічная дапамога па гаспадарцы. Хто спрабуе працаваць абыякава — доўга не вытрымлівае. У гэту прафесію прыходзяць людзі, каб дапамагаць тым, хто трапіў у бяду, застаўся сам-насам з узростам, хваробай, а іншы раз і з абыякавасцю, здрадніцтвам блізкіх і родных. Подробнее

  • Что есть загс? Зинаида Самкова, Бераставіцкая газета 20/2015 от 14 марта 2015 16 марта 2015 12:36 Общество Русский

    Слово ЗАГС у большинства людей обычно ассоциируется с торжественным событием бракосочетания, с большим количеством приглашенных гостей, морем цветов и поздравлений.  А вся остальная работа, которой занимаются органы загс, для многих людей остается как бы «за кадром». А между тем, деятельность органов загс  играет большую роль в жизни общества,  так как заключается в осуществлении и охране семейных прав граждан. Более подробно об истории ЗАГС,  работе, проводимой специалистами отдела рассказывает начальник отдела загс Светлана СТЕПАНЧУК. Подробнее

  • Леанід Жыхар пра шашкі: рускія і... лятаючыя Аляксандр БЫКАЎ, Нарачанская зара 10/2015 от 16 марта 2015 16 марта 2015 12:28 Общество Беларуская

    Напрыканцы мінулага года ў “Нарачанскай зары” упершыню з’явілася рубрыка “Клуб 64”, адрасаваная аматарам баталій на клятчатай дошцы. Ініцыятарамі выступілі  мядзельцы Фёдар Карпей і Леанід Жыхар. Мена­віта іх шашачныя эцюды  (разам з шахматнымі задачамі Яўгена Красоўскага) сталі рэгулярна змяшчацца на старонках “Нарачанкі”. Папрасіў Леаніда Іо­сіфавіча завітаць у рэдакцыю, каб падрабязней пагутарыць на ўзгаданую тэму. Тым больш, што была і канкрэтная нагода — ён стаў пераможцам чэмпіянату Мінскай вобласці 2014 года па рашэнні шашачных кампазіцый, які праводзіла газета “Мінская праўда” і упраўленне спорту і турызму Мінаблвыканкама, атрымаў нядаўна адпаведную грамату. Подробнее

  • З нумарамі класа люкс Ігнат ЛУБНЕЎСКІ, Нарачанская зара 10/2015 от 16 марта 2015 16 марта 2015 12:23 Общество Беларуская

    МАЛЯЎНІЧЫЯ берагі Нарачы прыцягваюць да сябе людзей не толькі з Беларусі, але і з краін блізкага і далёкага замежжа. Штогод у санаторыях курорта ўмацоўваюць здароўе тысячы людзей. Асновай любога санаторыя з’яўляюцца медыцынскія паслугі. Не выключэнне і «Жураўка». Тут дасягнуты значныя поспехі па лячэнні захворванняў сардэчна-сасудзістых і нервовых сістэм, органаў дыхання і стрававання, апорна-рухальнага апарату. Не сакрэт, што сёння адпачываючы гатоў заплаціць большую суму, але жыць з камфортам. А «Жураўка» будавалася як база адпачынку, якая была ўве­дзена ў эксплуатацыю ў 1989 годзе. У той час яна  адпавядала існуючым патрабаванням. Але тое, што было запатрабавана ў тыя  гады, сёння не можа задаволіць адпачываючых. Добра разумее гэта кіраўніцтва здраўніцы, таму робіць усё магчымае, каб чалавек, які прыехаў у санаторый, адчуваў сябе ўтульна і камфортна. Таму тут пастаянна ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база, укараняюцца навейшыя медыцынскія методыкі, адпачываючым прапануюцца новыя паслугі, якія карыстаюцца попытам. Асаблівая ўвага надаецца абнаўленню жылых пакояў і кабінетаў, залаў і холаў.

      Подробнее