Мікалай Мікалаевіч Міхалёў настаўнік фізічнай культуры Бярэзінскай дзяржаўнай гімназіі. Тут ён імкнецца не толькі палепшыць здароўе сваіх гадаванцаў і з маленства далучыць вучняў да здаровага ладу жыцця, але і развіць іх спартыўныя здольнасці. Да Мікалая Мікалаевіча на дадатковыя заняткі па валейболе заўсёды збіраецца мноства хлопчыкаў і дзяўчынак, ды і ўдзел юных валейбалістаў у самых розных спартыўных спаборніцтвах дае ім дадатковую матывацыю ў жыцці. У 2013 годзе дзявочая зборная з ліку выпускніц слыла адной з самых мацнейшых у рэспубліцы. Подробнее
Сяргей Аляксандравіч Слабко вадзіцель пажарнай аварыйнавыратавальнай часці № 1 горада Беразіно з мая 1995 года. Ён не толькі адзіны выратавальнік з такім вялікім стажам у горадзе, а яшчэ і самы аўтарытэтны работнік. Гэта даказваюць яго шматлікія ўзнагароды за верную і сумленную службу. Подробнее
З апошняй сустрэчы з Таццянай Міхайлаўнай Баравой прайшло крыху больш за паўгода. Таму размову пачынаем з таго, што новага адбылося ў яе за гэты час. У асноўным гэта асабістае, што хвалявала жанчыну вясной, калі старэйшая дачка ўладкоўвалася на працу пасля заканчэння педагагічнага ўніверсітэта, сын заканчваў сярэднюю школу. Вераніка ўжо працуе, Андрэй стаў навучэнцам машынабудаўнічага ліцэя ў Мінску. Нельга сказаць, што ў сувязі з гэтым клопаты матулі зніклі, але ж супакоіла вызначанасць. Подробнее
Начальник управления внутренних дел Миноблисполкома Виктор Сенько на пресс-конференции с журналистами средств массовой информации центрального региона рассказал о состоянии оперативной обстановки на территории Минской области в 2014 году. Подробнее
Яе фотаздымак упрыгожвае раённую Дошку гонару, яе добрасумленная праца і прафесіяналізм адзначаны граматай Бярэзінскага райвыканкама. Яна шчырая, добрая, адкрытая душой і сэрцам да людзей, асабліва тых, каму патрабуюцца яе дапамога, яе ўдзел і ўвага. Подробнее
-Амаль усю Беларусь праехаў на гэтым скакуне, гаворыць Васіль Іванавіч, падыходзячы да далёка не новага ГАЗ53. – Люблю яго за тое, што не падводзіць, напэўна, паважае.У гэтым жартаўлівым тоне вадзіцеля адчуваюцца яго адносіны да аўтамабіля, да працы ўвогуле. Яшчэ да сустрэчы з В.І. Карповічам пачула пра яго шмат добрых слоў. Подробнее
Молодежь Витебска и Витебского района добросовестно исполняет свой долг, и, проходя службу в воинских частях, является образцом дисциплинированности и исполнительности. За достигнутые успехи в служебной деятельности военнослужащие поощряются командованием. О том, что нет более почетного дела, чем защита своей родной страны, служение Отечеству, наш разговор с военным комиссаром города Витебска и Витебского района Александром Нефедовым. Подробнее
Напэўна, супрацьпастаўленне паміж фізікамі і лірыкамі існуе столькі, колькі існуе чалавецтва. Аднак ёсць прафесіі, якія аб’ядноўваюць і тое, і другое. У дадзеным выпадку размова ідзе аб прафесіі краўца. Тут і без творчага падыходу ніяк, і перш чым адрэзаць, патрэбна, сапраўды, не менш за сем разоў адмераць. Як двойчы два ведае гэта Марына Уладзіміраўна Харловіч, якая амаль 33 гады працуе закройшчыкам у Бярэзінскім камбінаце бытавога абслугоўвання. Подробнее
Мінулы год стаў знакавым для трактарыстамашыніста ААТ “Пагосцкі” Вячаслава Аляксеевіча Кашлачова. Ён стаў стаў першым хлебаробам раёна, які дасягнуў намалоту звыш 2 тысяч тон. Такой шчодрай збожжавай нівы ні раён, ні яго родная гаспадарка яшчэ не ведалі. Нагадваць земляробу аб гэтым будзе Ганаровая грамата Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, якую ён атрымаў на першым раённым свяце “Дажынкі”. Подробнее
Застаць вадзіцеля грузавога аўтамабіля аўтапарка № 22 г. Беразіно Мікалая Мікалаевіча Хахла на базе не тое што цяжка, практычна немагчыма. Калі адпраўляецца ў рэйс тут на месцы, дык зусім рана і да позняга вечара, калі ў камандзіроўцы, то ўвогуле не на адзін дзень з’язджае. У апошні час таксама ў камандзіроўцы у Бабруйску, на будаўніцтве аўтадарогі М5. Да гэтага быў задзейнічаны ў Мінску на будаўніцтве новай кальцавой дарогі. У аўтапарк вадзіцелі трапляюць у асноўным, калі патрабуецца рамонт аўтамабіля, у тым ліку прафілактычны. Подробнее