Іван Буцько не любіць расказваць пра сваё жыццё. У 4 гады застаўся без маці, праз 11 гадоў з сястрой – круглымі сіротамі. З дзяцінства даводзілася разлічваць толькі на сябе. Каб зарабіць капейку, хадзіў чысціць дарогу ад снегу, падзённа працаваў на чыгунцы – “як вол, у плуг упёрся і цягнуў”. Калі вёску акупіравалі фашысты – прымусілі высякаць лес. Не выканаў месячную норму – не зваліў 100 кубаметраў лесу – атрымай пакаранне. Подробнее
Каждое время рождает своих героев. Но ратный подвиг во все времена стоит на высоком нравственном пьедестале, венчая собой лучшие качества человека-гражданина, патриота, интернационалиста. И это отнюдь не громкие слова… Подробнее
ТРЭБА сказаць, прэстыж прафесіі прадаўца ва ўсе часы быў розным. Мяняўся ў залежнасці ад асартыменту тавару на паліцах і чэргаў ля ўваходу ў краму. Загадчыца “Гандлёвага цэнтра” г. п. Крывічы Ванда Альфонсаўна Падрэз у сваёй рабоце прайшла, як кажуць, агонь, ваду і медныя трубы. Аднак ні аднаго разу не пашкадавала аб выбранай колісь спецыяльнасці. Пачаць жыццё зноўку — абавязкова пайшла б у прадаўцы. Подробнее
Франтавыя будні, няпростыя ўспаміны пра іх не пакідаюць кожнага, хто прайшоў па дарогах вайны, хто адчуў і смак перамог, і горыч страты сяброў, аднапалчан. Усё гэта давялося зведаць і Міхаілу Канстанцінавічу Федарынчыку. Подробнее
МАЯ суразмоўца — карэнная мядзяльчанка. Да таго ж мілая, прывабная жанчына. Ёсць такія людзі, якія з першых хвілін знаёмства выклікаюць прыхільнасць да сябе. Яніна Іванаўна Гірына менавіта з такіх. Подробнее
Той факт, быццам людзі ў пагонах — таварышы сур’ёзныя і скупыя на эмоцыі, асабіста я даўно аднесла да разраду развянчаных міфаў. У першую чаргу, усе мы і кожны з нас — мамы, таты, дочкі, сыны, мужы, жонкі і толькі потым служачыя, журналісты, бухгалтары, эканамісты. Вось і Сяргей Савіцкі, здавалася б, маёр міліцыі, начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў, паважаны і аўтарытэтны чалавек — а наша размова ўсё роўна зводзіцца да аднаго… другакласніка Лёшы і чатырохгадовага Мішы: менавіта ў дзецях Сяргей Казіміравіч бачыць сэнс свайго жыцця і крыніцу невычэрпных сіл дзеля штодзённага існавання. Зрэшты, бацькоўская любоў і рухае гэтым стрыманым і разважлівым чалавекам у накірунку прафесійнай годнасці і сямейнага шчасця. Ён імкнецца быць добрым мужам, клапатлівым сынам — каб дзеці выхоўваліся на лепшых традыцыях сям’і. Не церпіць раўнадушша і абыякавасці ў рабоце — бо ведае: Лёша і Міша вельмі ганарацца татам-міліцыянерам (асабліва калі той забірае іх з садка, школы ў форме) — і ён не мае права здаваць пазіцый.
ШМАТ жыццёвых дарог дадзена нам на выбар — як у самым пачатку самастойнасці, так і ў далейшым! Кожны чалавек сам выбірае свой шлях і ў прафесіі, і ў асабістым жыцці. Хтосьці беспаспяхова шукае месца пад сонцам, раз за разам мяняючы арыенціры, а камусьці шанцуе адразу. І тады аднойчы зроблены выбар становіцца справай усяго жыцця. Менавіта так склаўся лёс у Ірыны Пятроўны Буткевіч, імя якой за гады працы ў здраўніцах курорта стала асацыіравацца з медыцынай як адно цэлае, неразрыўнае паняцце. І гэта не дзіўна, бо высакароднай справе яна аддала больш за 30 гадоў свайго жыцця. Яе добра ведаюць у санаторыі «Прыазёрны» як выдатнага спецыяліста, добрага адміністратара, як галоўную медыцынскую сястру, ды і проста як спагадлівага, чулага чалавека, які можа і ўмее падтрымаць словам, парадай, сваёй моцнай станоўчай энергетыкай. Подробнее
Ежегодно в нашей стране 15 февраля отмечается День памяти воинов-интернационалистов. Подробнее
Урачысты сход актыву па падвядзенні вынікаў работы народнай гаспадаркі раёна за 2014 год прайшоў 21 лютага ў раённым Палацы культуры. У зале сабраліся людзі, якіх аб’ядноўвае прафесійнае майстэрства, адданасць і любоў да сваёй справы. Мінулы ж год стаў паспяховым для Уздзеншчыны ва ўсіх сферах дзейнасці. Подробнее
На хвалі людской удзячнасці ўзнялася перапоўненая зала нашага Палаца культуры, узарвалася апладысментамі, калі пачалося ўручэнне ветэранам юбілейных медалёў. Апынуўшыся 20 лютага не на сцэне, а ў цэнтры глядзельнай залы, яны згубіліся ў акружэнні ўзбуджаных урачыстасцю мерапрыемства землякоў, у парыве патрыятызму гатовых на руках узняць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, расцалаваць кожнага. На тварах многіх, прытым не толькі людзей пажылога ўзросту, з’явіліся слёзы. Подробнее