Он не светится на телеэкране и не сидит в руководящем кресле. Ему не свойственны высокомерие или комплекс Наполеона. А его увлечения не связаны с покорением горных вершин. Несмотря на всё это, наш герой всегда на высоте: Виктор Марковский – водитель автовышки в КЖЭУП «Рогачёв» (на снимке). Виктор Михайлович уважает свою профессию, а его ставят в пример за добросовестность, трудолюбие и ответственное отношение к делу. Подробнее
Члены межведомственной комиссии по проблемам пожилых людей, ветеранов и лиц, пострадавших от последствий войн, при Министерстве труда и социальной защиты Республики Беларусь 14 марта провели мониторинг в Любанском районе. Подробнее
16 марта среди учащихся учреждений образования нашего района состоялся интеллектуальный марафон «Гражданином быть обязан». Подробнее
15 марта четверо спортсменов-учащихся отделения борьбы вольной ДЮСШ Любанского района в сопровождении своего тренера Евгения Мафиени отправились на соревнования в столицу. Подробнее
ІНШЫ чалавек доўга блукае па жыццёвых сцяжынках, пакуль
знойдзе справу, да якой ляжыць душа. А ёсць людзі, якія адразу
выбіраюць сабе прафесію, а потым добрасумленна працуюць, прыносячы карысць дзяржаве.
Менавіта да такой катэгорыі адносіцца і Алена Пуставая, якая завіхаецца на
Нарачанскім вытворчым участку ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат». Подробнее
В формате выездного семинара – практикума в районе прошло мероприятие для специалистов, находящихся в резерве руководящих кадров на замещение должностей руководителей сельскохозяйственных организаций района. Подробнее
Наўрад ці знойдзеш сёння галіну найбольш запатрабаваную, чым жыллёва-камунальная гаспадарка, ад работы якой залежыць стварэнне камфортных умоў пражывання грамадзян, бесперабойная дзейнасць прадпрыемстваў і ўстаноў, аб’ектаў культурнай і сацыяльнай сфер.
Напярэдадні прафесійнага свята мы папрасілі начальніка Кіраўскага УКП “Жылкамгас” Сяргея Марцючэнку расказаць аб працоўных буднях камунальнікаў і іх планах на перспектыву.
— Сваю працу мы адрасуем людзям, і яна запатрабаваная. Работнікі камунальнай службы нясуць адказнасць за забеспячэнне жыццядзейнасці як горада, так і ў цэлым раёна. Парадак на вуліцах і ў дварах, цяпло ў кватэрах і адміністрацыйных будынках прадпремстваў і ўстаноў, шырокі спектр аказваемых грамадзянам паслуг ужо сталі для многіх звыклымі рэчамі. У будні і ў святы камунальнікі імкнуцца забяспечыць грамадзянам дастойныя ўмовы пражывання, адпачынку. З кожным годам пералік аказваемых нашымі работнікамі паслуг павялічваецца.
Сваё прафесійнае свята мы сустракаем з добрымі вытворчымі паказчыкамі. Адразу скажу, што для іх дасягнення калектыў добра папрацаваў. Так, на 11,5% у параўнанні з 2017 г. павялічылася выручка ад рэалізацыі прадукцыі (работ і паслуг), на аднаго сярэдняспісачнага работніка гэты паказчык павялічыўся на 14,8% у параўнанні з пазалеташнім значэннем. Рэнтабельнасць продажу склала 6,3% (у 2017 г. — 2,3%). Выканалі мэтавы паказчык па энергазберажэнні. Зніжэнне ўзроўню затрат летась склала -4,7% (у 2017 г. ён быў -0,9%). Усе гэтыя дасягненні дазваляюць нам з аптымізмам глядзець у будучыню, а таксама прымушаюць яшчэ больш працаваць над паляпшэннем фінансавага стану прадпрыемства.
Хачу адзначыць, што пастаянна шукаем спосабы эканоміі сродкаў. Адзін з асноўных шляхоў — мадэрнізацыя камунальных аб’ектаў, замена састарэлага стратнага абсталявання. Напрыклад, летась завяршылі рэканструкцыю кацельні “МПМК-255”, зараз вядуцца такія ж работы на кацельні “Цэнтральная”. Гэта дазваляе дабіцца эканоміі электраэнергіі і газу, больш выкарыстоўваць мясцовыя віды паліва. Увогуле, стараемся замяняць абсталяванне на нашых аб’ектах на менш энергаёмістае. Займамся заменай зношаных цеплавых сетак, што таксама дазваляе скараціць затраты. Працуем над абнаўленнем матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемства: зараз разглядаем пытанне аб набыцці аўтамабіля для збору смецця вялікай умяшчальнасці, што дазволіць нам хутка і з найменшымі затратамі абслугоўваць тэрыторыю раёна па вывазу цвёрдых камунальных адходаў.
Ушчыльную займаемся рэалізацыяй праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” у межах якой вядуцца работы па пракладцы новай вадаправоднай сеткі. Значныя аб’ёмы ўжо выкананы, хутка многія кіраўчане, пражываючыя ў прыватным сектары, будуць мець магчымасць карыстацца цэнтральным водаправодам з вадой добрай якасці з водазабора “Малінаўка”. Сёлета будзем далей рамантаваць водаправодную сетку ў Баравіцы.
Працягваем работу па закрыцці і рэкультывацыі міні-палігонаў. Засталіся два такіх аб’екты — у Валосавічах і Харлапавічах. У Падсёлах міні-палігон закрыты, хутка плануем распачаць работы па навядзенні тут парадку і перадачы земляў ў сельскагаспадарчы абарот, як гэта было зроблена летась у Лёўкавічах.
Ужо можна сказаць, што ацяпляльны сезон 2018-2019 года прайшоў без збояў: жылы сектар, сацыяльныя аб’екты, будынкі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў у адпаведнасці з санітарнымі нормамі забяспечваліся цяплом. Значная заслуга ў гэтым спецыялістаў і работнікаў кацельнай гаспадаркі. Добрых слоў заслугоўваюць аператары і машыністы кацельных.
Значную ўвагу надаем эстэтычнаму выгляду жылых будынкаў. У мінулым годзе правялі капітальны рамонт 3-х жылых дамоў, сёлета гэтыя работы будуць працягнуты.
Па-ранейшаму асноўную ўвагу будзем надаваць навяденню парадку на зямлі, добраўпарадкаванню горада і сельскіх населеных пунктаў, у тым ліку ў межах Года малой радзімы. Пастараемся парадаваць кіраўчан і гасцей горада прыгожымі кветкавымі кампазіцыямі. Хутка будзем займацца пасадкай маладых дрэўцаў. Там, дзе раней высаджаныя загінулі, перасадзім новыя.
Зладжаная і прадукцыйная работа камунальнай службы залежыць ад добрасумленных адносін да даручанай справы кожнага члена нашага вялікага калектыву. Многія працуюць на прадпрыемстве дзесяцігоддзямі, добрасумленна выконваючы свае абавязкі. Ёсць і працоўныя дынастыі. Нашы работнікі актыўна займаюцца спортам, перамагаюць у розных спаборніцтвах і спартакіядах.
З нагоды прафесійнага свята трактарыст Сяргей Лазаковіч удастоены Ганаровай граматы ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама.
Добрасумленна выконваюць свае абавязкі вадзіцель Сяргей Ніканаў, які сёлета па выніках штогадовага раённага спаборніцтва сярод галін народнай гаспадаркі за 2018 год прызнаны “Лепшым па прафесіі”, рабочая па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў Наталля Бяляўская, аператар кацельні Віктар Габрусь, трактарыст Васіль Шарстабаеў, аператар дыспетчарскай службы Любоў Арэшка, бухгалтар Наталля Кушарбаева і многія іншыя.
Ва ўсіх сферах ЖКГ працуюць прафесіяналы сваёй справы, пачынаючы ад інжынерна-тэхнічнага саставу і заканчваючы рабочымі на кожным участку. Усе яны імкнуцца да таго, каб якасна прадастаўляць насельніцтву свае паслугі.
Падрыхтавала Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
Крыху больш за два месяцы засталося да таго часу, калі для выпускнікоў школ празвініць апошні званок. І, напэўна, адно з самых актуальных пытанняў для іх зараз: дзе прадоўжыць навучанне? Безумоўна, да справы патрэбна падыходзіць сур’ёзна, каб не памыліцца ў выбары, бо ад гэтага залежыць далейшы жыццёвы шлях. Подробнее
«Весна пришла – радость принесла», – говорят в народе. Действительно, с этой порой года связано много положительных эмоций, но есть и другая сторона, не такая уж радужная. Снег тает, открывая взору совсем неприглядные картины бурой прошлогодней листвы, всякого рода мусора. Естественно, что нужна большая уборка с участием каждого, ведь мы должны проявлять заботу об окружающей среде, в которой живем. Подробнее
В конференц-зале Национальной библиотеки Беларуси подвели итоги республиканского конкурса «Трудовой семестр» на лучший студенческий отряд, лучшую организацию, принимающую студотряд, и на лучший штаб по организации деятельности студенческих отрядов. В списке награжденных оказались и полочане. Подробнее