25 Апреля, 2024 Четверг

Дэбаты ў адкрытым фармаце

  • 21 сентября 2015 Выборы-2015 Беларуская 0

    Зусім нядаўна ў нашай краіне стартаваў новы праект БРСМ “Адкрытыя дэбаты “Выбірай.BY”. Праект прадугледжвае правядзенне адкрытых маладзёжных дэбатаў па розных тэмах, якія сёння найбольш хвалююць моладзь. Пераможцы раённага і абласнога этапаў будуць прадстаўляць каманду Гомельскай вобласці на заключным этапе ў Мінску. Раённыя дэбаты на тэму “Моладзь Калінкавіч: сёння і заўтра!” прайшлі 7 верасня ў гімназіі г. Калінкавічы, і падобнае мерапрыемства адбылося ўпершыню.

    Спачатку вядучая, другі сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Валянціна Дронік прадставіла экспертаў. Імі былі Таццяна Аргунова-Века — першы сакратар раённага камітэта БРСМ; Таццяна Цалавальнікава — намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама; Віталь Рыльцоў — старшыня раённага савета ветэранаў, першы сакратар раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі; Наталля Судас — старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі; Сняжана Цуба — намеснік дырэктара гімназіі г. Калінкавічы па выхаваўчай рабоце, член раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”; Таццяна Каласоўская — настаўніца інфарматыкі СШ №6, удзельніца абласнога этапа адкрытага маладзёжнага праекта “Выбірай.BY”; айцец Сергій – старшыня аддзела праваслаўнай царкоўнай добрачыннасці і сацыяльнага служэння Тураўскай епархіі. Эксперты павінны былі прааналізаваць выступленне каманд-удзельніц – “Голас маладых” і “Саюз дабрыні” – і вынесці свой вердыкт. У складзе кожнай каманды было па 10 чалавек з ліку навучэнцаў школ і прадстаўнікоў працоўных калектываў.

    Змаганні праходзілі ў тры этапы. На першым адбылася прэзентацыя каманд, у час якой у паэтычнай форме было выказана меркаванне пра ролю моладзі ў сучасным грамадстве.

    На другім этапе каманды-саперніцы абмяняліся між сабой трымя пытаннямі. Апанентам па дэбатах было прапанавана паразважаць наконт таго, якую б вы выбралі палітычную праграму, калі б сталі Прэзідэнтам; ці будзе ў ходзе цяперашняй выбарчай кампаніі актуалізавана пытанне аб нацыянальнай ідэі; ці мэтазгодна выкарыстоўваць на выбарчых участках празрыстыя ўрны; якія інавацыйныя формы работы з моладдзю можна ўкараніць у нашым раёне; ці прынялі б вы ўдзел у рабоце будаўнічага студэнцкага атрада за межамі Беларусі; у якіх валанцёрскіх акцыях, праектах вы прынялі ўдзел.

    Адказы былі самыя разнастайныя і цікавыя.

    Трэці тур склалі пытанні ад экспертаў. Так, Таццяна Аргунова-Века пацікавілася, якія якасці павінны быць у сучаснага валанцёра, Таццяна Цалавальнікава спытала ў каманд, хто мае права быць выбраным на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Віталія Рыльцова хвалюе, чаму моладзь слаба ўступае ў рады Камуністычнай партыі Беларусі, Сняжана Цуба пажадала даведацца, ці павінны члены БРСМ уступаць у рады ГА “Белая Русь”, а Таццяна Каласоўская паспрабавала атрымаць адказ на пытанне “Якія тры асноўных накірункі павінны быць у дзейнасці маладзёжнай арганізацыі?” Айцец Сергій спытаўся: «У якім годзе хрысцілася Кіеўская Русь і якое імя свяцейшы князь Уладзімір прыняў пры яго хрышчэнні?».

    Крышачку больш арыгінальныя адказы дала каманда “Саюз дабрыні” (капітан Ірына Ляўковіч — педагог-арганізатар СШ №3), якая стала пераможцай і атрымала сувеніры ад райкама БРСМ. Для ўдзелу ў абласным этапе вырашана стварыць зборную з ігракоў абедзьвух каманд.

    Таццяна Аргунова-Века павін-шавала ўсіх прысутных з Днём утварэння БРСМ, які выпадае на 6 верасня.

    Менавіта 6 верасня 2002 года, калі быў створаны БРСМ, у Калінкавіцкім раёне стартавала акцыя “Ровесник — ровесникам». Дзеці, чыё нараджэнне супала з гэтай датай, штогод на імяніны атрымліваюць падарункі ад райкама БРСМ. Гэта акцыя праводзіцца выключна ў Калінкавіцкім раёне, а шчасліўцамі з’яўляюцца цяперашнія сямікласнікі Яўген Джус-Віхрысцюк і Вікторыя Палазнік (гімназія), Валерыя Пархімовіч (СШ №5), Лізавета Самусенка (СШ №6) і Наталля Кабзар (Даманавіцкая СШ). Як звычайна, іх павіншавала і ўручыла падарункі ініцыятар акцыі Валянціна Дронік. У сваю чаргу аднагодкі БРСМ паабяцалі праз год, калі споўніцца чатырнаццаць, уступіць у рады гэтай самай масавай і моцнай маладзёжнай арганізацыі краіны.

    Кожнаму ўдзельніку дэбатаў валанцёры БРСМ павязалі стужку з беларускім арнаментам — гэтак праходзіла акцыя “Беларуская стужка”.

    На мерапрыемствах раённага ўзроўню, што адбываюцца пад эгідай БРСМ, нязменнай і цудоўнай традыцыяй з’яўляецца прыём у рады арганізацыі новых членаў пад дэвізам “У Саюз з добрым сэрцам!”. Вось і зараз навічкамі БРСМ сталі некалькі навучэнцаў школ горада і раёна. Членскія білеты ім уручыла першы сакратар раённага камітэта БРСМ. Музычнымі падарункамі рабят павіншавалі выканаўцы з гімназіі і аграрна-тэхнічнага ліцэя.

    Удзельнікі “Адкрытых дэбатаў “Выбірай.BY” прынялі Зварот да маладых выбаршчыкаў Калінкавіцкага раёна ў сувязі з выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

    Ваш голос очень важен

    ОБРАЩЕНИЕ К МОЛОДЫМ ИЗБИРАТЕЛЯМ

    Молодость — это время дерзаний, время интенсивной учебы и труда. Нам, молодым людям, предстоит сплотиться и идти по дороге жизни, найти и понять свое предназначение, осознать себя полноправными гражданами своей страны, достойными ее великих традиций. Для этого необходимы упорство и инициатива, мужество и осознанность, трудолюбие и ответственность. И надо помнить, что наша общественная деятельность — гарант не только личного успеха, но развития, и процветания нашей Родины.

    Именно мы должны делать выбор, который будет иметь большое значение для дальнейшего развития нашей малой Родины. Не верьте тем, кто говорит: «Мы ничего не решаем…». Поверьте, ваш голос очень важен!

    Будущее, как известно, принадлежит молодежи. От уровня политической культуры и гражданской активности нас, молодых, во многом зависит процветание нашего района, области, республики. Именно от того, насколько активно вы используете свое право проголосовать, придете ли вы на свой избирательный участок, зависит, каким будет наш район, город, агрогородок, улица, двор.

    Мы, молодежь, члены районной организации общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи» призываем не быть равнодушными к проблемам Республики Беларусь. В наших руках демократическая преемственность власти и свобода волеизъявления граждан нашей страны.

    Мы призываем всех молодых избирателей 11 октября принять активное участие в выборах Президента Республики Беларусь.

    Если тебе дорога твоя судьба и судьба твоих близких!

    Если ты хочешь сделать свою страну одной из самых прогрессивных, то знай, что в день выборов ты должен прийти на свой избирательный участок и проголосовать!

    Помни, что твой голос решит твою судьбу и судьбу твоей Родины!

    Калинковичская районная организация БРСМ.

    Автор: Сергей СаковичКалінкавіцкія навіны

Комментарии (0)