07 Мая, 2024 Вторник

Магчыма прагаласаваць датэрмінова

  • 09 октября 2015 Выборы-2015 Беларуская 0

    Літаральна некалькі дзён засталося да таго моманту, калі стануць вядомы рэзультаты выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

    Кожны свядомы грамадзянін краіны чакае гэтай важнай падзеі, каб прыняць удзел і аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў.

    Дарэчы, зрабіць гэта можна не толькі ў асноўны дзень – 11 кастрычніка, а і датэрмінова (з 6 па 10 кастрычніка). Ужо ўчора і сёння на ўсе ўчасткі для галасавання ідуць выбаршчыкі.

    Напрыклад, жыхар аграгарадка Таль, трактарыст мясцовага СВК Аляксандр Філютчык у першы ж магчымы дзень выканаў свой грамадзянскі абавязак.

    – У нядзелю не атрымаецца, буду працаваць, таму вырашыў прыйсці зараней. Тым больш з кандыдатурай ужо даўно вызначыўся, – адзначыў Аляксандр Іванавіч.

    Да слова, ён першым завітаў на ўчастак, і яму старшыня камісіі Наталля Муравейка ўручыла кветкі і салодкі пачастунак.

    Усяго ў спісы выбаршчыкаў Тальскага ўчастка для галасавання, па словах Наталлі Міхайлаўны, уключаны 789 жыхароў аграгарадка, а таксама вёсак Вежанка і Ператок, у тым ліку пяць чалавек прымуць удзел упершыню. Для тых жа, хто самастойна не зможа дабрацца да ўчастка, прадугледжаны выезд на дом членаў камісіі.

    Автор: Наталля ВІЛЕНТАГолас Любаншчыны

Комментарии (0)