З 6 па 10 кастрычніка ўключна праводзіцца датэрміновае галасаванне па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэтай магчымасцю скарыстаўся шэраг кіраўчан і жыхароў раёна.
У першы дзень датэрміновага галасавання карэспандэнт раённай газеты пабываў на Жыліцкім участку для галасавання №18 па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, размешчаным у Жыліцкім сельгаскаледжы.
Як паведаміла старшыня ўчастковай камісіі Людміла Шмялёва, у спісе выбаршчыкаў на іх участку для галасавання — 925 чалавек, з іх — 170 навучэнцаў сельгаскаледжа, 124 з якіх сёлета ўпершыню прымаюць удзел у выбарах.
Многія рабяты ў гэты дзень вырашылі выкарыстаць магчымасць прагаласаваць датэрмінова. Як яны адзначылі, выбары Кіраўніка дзяржавы — вельмі значная падзея ў іх жыцці.
Папярэдне навучэнцы былі азнаёмлены з інфармацыяй аб кандыдатах у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, парадкам правядзення галасавання з тым, як запаўняць бюлетэні.
Тым, хто сёлета ўпершыню галасуе, уручаюцца маляўнічыя паштоўкі “Час выбіраць” за подпісам старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіі Ярмошынай.
На здымках: упершыню прымае ўдзел у выбарах Святлана Лысянкова, навучэнка 4 курса аддзялення плодаагароднінаводства. Дзяўчына — выдатніца вучобы, актыўна ўдзельнічае ў грамадскіх справах;
на Жыліцкім участку для галасавання №18 па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падчас датэрміновага галасавання.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
Комментарии (0)