03 Мая, 2024 Пятница

Сенненцы зрабілі свой выбар

  • 12 октября 2015 Выборы-2015 Беларуская 0

    У мінулую нядзелю ў краіне адбылася галоўная палітычная падзея года — выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Актыўны ўдзел у галасаванні прынялі і жыхары Сенненшчыны. Свой грамадзянскі абавязак выканалі 17874 сенненцы, ці 96,87% ад усіх выбаршчыкаў, у тым ліку датэрмінова прагаласавалі 7088 чалавек (38,5%).

    Роўна ў 8 гадзін раніцы адкрыліся ўсе ўчасткі для галасавання. А іх на Сенненшчыне 26. Выбарчыя ўчасткі сустракалі наведвальнікаў святочнай атмасферай. Культурныя ўстановы арганізавалі канцэрты, у тым ліку і выязныя. Так, напрыклад, выбаршчыкаў Папоўкі, Ульянавічаў, Нямойты парадавалі песнямі артысты Сенненскага аўтаклуба і вакальная група «Натхненне» раённага хора ветэранаў. Выставы дзіцячай творчасці аздобілі ўчасткі, што размясціліся ў школах. А пасля галасавання людзі спяшаліся ў буфеты за прысмакамі ад райспажыўтаварыства.

    6+++На выбары ішлі цэлымі сем’ямі. Так, жыхарка в.Папоўка Юлія Рахінская прывяла на ўчастак для галасавання маленькага сына Стасіка. Яму ж маладая маці даверыла апусціць бюлетэнь у апламбаваную ўрну.

    Сужэнцам Масюта з Вялікага Азярэцка да выбарчага ўчастка, што размясціўся ў будынку Ульянавіцкай школы, давялося дабірацца на калёсах. Васіль Фёдаравіч і Ірына Паўлаўна свайго выбару не хаваюць — падтрымалі кандыдатуру дзеючага Прэзідэнта.

    7+++Для тых, хто па стане здароўя не змог прыйсці на ўчастак, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак, галасаванне было, згодна з пададзенай заяўкай, арганізавана надомна. Такой магчымасцю скарысталася жыхарка Сянна Вольга Осіпава. Да пенсіянеркі ў дзень выбараў з перанасной урнай завіталі члены выбарчай камісіі № 3 (месцазнаходжанне — СШ №2 г.Сянно) Юрый Квінто і Ігар Паўлоўскі.

    Вольга БАНДАРЭВІЧ.

    Автор: Вольга БАНДАРЭВІЧ.Голас Сенненшчыны
    Теги: 

Комментарии (0)