23 Апреля, 2024 Вторник

З ЗАГСа – на ўчастак для га­ла­са­ван­ня

  • 13 октября 2015 Выборы-2015 Беларуская 0

    Там маладых ужо чакалі. Стар­шы­ня выбарчай камісіі Марыя Ста­ніс­ла­ваў­на Арахоўская па­він­ша­ва­ла нованароджаную сям’ю Краўчук, а Вользе ўручыла памятную паш­тоў­ку для ўпершыню галасуючага. – На нашым участку для га­ла­са­ван­ня сем маладых людзей, якія пер­шы раз прымаюць удзел у вы­ба­рах, – тлумачыць Марыя Ста­ніс­ла­ваў­на. – Яны ўсе атрымалі спе­цы­я­ль­ныя запрашэнні. Моладзь ра­зу­мее, што ад яе выбару за­ле­жыць будучае нашай краіны, таму ак­тыў­на ўдзельнічае ў галасаванні.Падарунак маладым падрыхтавала і першы сакратар Шчучынскага ра­ён­на­га камітэта БРСМ Алена Бог­дзель. У прыгожую рамку для фо­таз­дым­каў Юрый і Вольга змес­цяць сваё першае сямейнае фота.– Мы вельмі хочам бачыць нашу кра­і­ну свабоднай і эканамічна моц­най, – амаль у адзін голас дружна вы­ка­за­лі­ся Юрый і Вольга. – Таму і пра­га­ла­са­ва­лі за таго кандыдата, яко­му найбольш давяраем. Усе ўдзельнікі вясельнай ура­чыс­тас­ці, якія маглі прагаласаваць на гэтым выбарчым участку, так­са­ма падтрымалі ідэю маладых і пры­ня­лі ўдзел у выбарах.  

    Автор: Ганна РУДСКАЯДзянніца

Комментарии (0)