25 Апреля, 2024 Четверг

Не будзьце раўнадушнымі!

  • 07 июня 2016 Происшествия Беларуская 0

    У Бярозаўскім раёне нядаўна зарэгістравана надзвычайнае здарэнне: загінула трохгадовае дзіця, якое ўпала ў каналізацыйны калодзеж, што не быў належным чынам абсталяваны і закрыты: зверху знаходзілася драўляная “накідка”; яна не спыніла дзіця… Узбуджана крымінальная справа. Абласная пракуратура дала даручэнне раённым пракуратурам правесці праверку забеспячэння бяспекі тэрыторый, дзе ёсць каналізацыйныя калодзежы, якія павінны быць належным чынам закрыты металічнымі крышкамі вагой не меней за 30 кг.

    У ходзе маніторынгу, які правяла Івацэвіцкая раённая пракуратура, выяўлены шэраг парушэнняў. Так, на вул. П. Броўкі ў райцэнтры маецца зліўны калодзеж, які закрыты драўляным насцілам. За домам №43\1 па вул. Дэпутацкай калодзеж увогуле без люка, на тэрыторыі насупраць СШ №3 г. Івацэвічы знаходзіцца пяць калодзежаў, з якіх два закрыты трухлявымі дошкамі. Побач з праезнай часткай на вул. Загараднай непадалёку ад ААТ “Івацэвічдрэў” выяўлены два калодзежы, не закрытыя люкамі. Выяўленыя парушэнні з’яўляюцца яўнымі і недапушчальнымі, паколькі могуць прывесці да няшчасных выпадкаў. Пракуратурай накіравана прадпісанне кіраўніцтву ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ” і ААТ “Івацэвічдрэў”.

    ХХХ

    У Івацэвічах знаходзіцца даўгабуд у тры паверхі, так бы мовіць, без акон і без дзвярэй, які лічыцца на балансе Івацэвіцкага райста і выстаўлены на продаж (у народзе яго клічуць “бойня”). Гэты даўгабуд стаў месцам “тусоўкі” многіх грамадзян (найперш асацыяльных); там можна бачыць вогнішчы, бутэлькі з-пад алкаголю, цюбікі з-пад клею… Пракуратурай накіравана ў райспажыўтаварыства прадпісанне з патрабаваннем абмежаваць доступ у гэты будынак, агарадзіць яго. Важна, каб участковыя супрацоўнікі міліцыі, інспекцыі па справах непаўналетніх наведваліся часцей на гэты аб’ект.

    Адсюль наша просьба да жыхароў Івацэвічаў і раёна: калі вы сутыкаецеся з падобнымі фактамі, гэта значыць бачыце каналізацыйныя калодзежы, не закрытыя належным чынам, сталі сведкамі “гаспадарання” і п’янства на тэрыторыі даўгабудаў, то не забывайце паведаміць пра гэта камунальным службам, гаспадарам будынкаў, у міліцыю або раённую пракуратуру.

    Арцём РЫМША, памочнікпракурора Івацэвіцкага раёна.

    Автор: Арцём РЫМША, памочнік пракурора Івацэвіцкага раёна.Івацэвіцкі веснік

Комментарии (0)