02 Мая, 2024 Четверг

Аўтапоезд імгненна не спыніш...

  • 09 августа 2016 Происшествия Беларуская 0

    Гэтае ДТЗ адбылося на вул. Чарткова ў Івацэвічах. Вадзіцель грузавога МАЗа, які належыць райспажыўтаварыству, рухаўся ўслед за легкавіком “Фольксваген”.

    На перакрыжаванні з вуліцай Дэпутацкай легкавік затармазіў, каб павярнуць налева. Рэзкае зніжэнне хуткасці “Фольксвагена” прымусіла і вадзіцеля МАЗа тармазіць, але аўтапоезд, які быў загружаны “па завязку”, імгненна не спыніш – як вынік, МАЗ ударыў легкавік і, рухаючыся па інерцыі па дыяганалі, урэзаўся ў плот прыватнага дома і перакуліўся ў агарод.

    Прычына ДТЗ – няправільна выбраная вадзіцелем МАЗа дыстанцыя да транспартнага сродку, які рухаецца ў спадарожным кірунку. Аўтапоезд, асабліва калі ён цяжка загружаны, немагчыма спыніць імгненна. Дарэчы, як і поезд, што рухаецца па чыгунцы, – сіла інерцыі робіць часам такі транспарт некіруемым… Ніхто ў выніку ДТЗ не пацярпеў, а вось вадзіцель легкавіка, як высветлілася, – «бяспраўнік». Ён панясе пакаранне за тое, што сеў за руль, не маючы вадзіцельскага пасведчання.

    Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.      

     

    Автор: Васіль ЖУРІвацэвіцкі веснік

Комментарии (0)