04 Мая, 2024 Суббота

Амерыканцы даведаліся пра Маладзечна з інтэрнэта і сабралі дабрачынную дапамогу

  • 18 июля 2017 Общество Беларуская 0

    Аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, што ў Сасновым Бары, наведалі валанцёры Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання «Сафія».

    Гэта другі іх візіт ва ўстанову. Добраахвотнікі – звычайныя жыхары ЗША, прыхаджане Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён, пры якой існуе гуманітарная служба.Грошы на набыццё тэхнікі сабралі прыхаджане царквы. Сярод іх сямейная пара Датсан, якая прыехала ў Маладзечна з амерыканскага штата Юта. Пол у свой час шмат гадоў працаваў у банкаўскай сферы, а яго жонка Уэндзі – настаўніцай пачатковых класаў. У сям’і пяцёра дзяцей, 13 унукаў і ўнучак.

    — Мы імкнёмся быць карыснымі грамадству і прыкладам для сваіх нашчадкаў, у тым ліку ў валанцёрстве, — у адзін голас заўважаюць Датсаны.

    – Некаторыя з іх таксама пабывалі ўжо ў Беларусі. Шчыра кажучы, калі мы вырашылі далучыцца да гуманітарнай праграмы, нічога не ведалі пра вашу рэспубліку, — бярэ ініцыятыву ў размове Пол. — Нам уручылі канверт з адпаведным маршрутам, і мы адправіліся сюды з добрай місіяй, каб адкрыць для сябе чарговую краіну (вельмі любім падарожнічаць!). Беларусь – надзвычай маляўнічая, тут добразычлівыя людзі.

    — А яшчэ вельмі прыгожыя палі, — далучаецца Уэндзі. – Як дачка фермера, я ў гэтай справе разбіраюся.  

    Аб праблеме адкрыцця аддзялення кругласутачнага знаходжання раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Датсаны даведаліся з інтэрнэту.

    «Дапамагаць людзям, каб яны потым змаглі дапамагчы сабе самі»

    Такі дэвіз валанцёраў гуманітарнй службы Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён, якая спансіруе праграму Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання «Сафія».

    З Беларуссю наладжана супрацоўніцтва з 2000 года. За апошнія два гады была аказана падтрымка шэрагу сацыяльных устаноў у Вілейскім, Клецкім, Капыльскім, Старадарожскім, Мядзельскім і Маладзечанскім раёнах, а таксама дабрачыннаму грамадскаму аб’яднанню «Цэнтр дапамогі аўтычным дзецям» у Мінску. Сёлета валанцёры плануюць ажыццявіць у Беларусі звыш 30 дабрачынных праектаў.

    Упершыню валанцёры прыехалі ў наш горад у лістападзе мінулага года. Тады аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян рыхтавалі да адкрыцця. Неўзабаве добраахвотнікі перадалі дзве пральныя і адну сушыльную машыны, а таксама два прасы. Цяпер яны пажадалі пазнаёміцца з бытам пастаяльцаў і ўпэўніцца ў тым, што падораная імі тэхніка запатрабаваная.

    Валанцёры на свае вочы ўбачылі добраўпарадкаваныя жылыя і дапаможныя пакоі, пагаварылі з жыхарамі аддзялення. А рабочую па мыцці і рамонце спецадзення Кацярыну Мазалеўскую папрасілі паказаць, як яна ўпраўляецца з пральнымі і сушыльнай машынамі і прасамі. Дарэчы, Кацярына карыстаецца адразу двума прасамі, бо яны бесправадныя: пакуль адзін грэецца, другі ў рабоце.

    Падораная тэхніка не толькі аблягчае працу, але і дазваляе эканоміць бюджэтныя грошы цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва і раённай казны. Менавіта з гэтых крыніц прадугледжвалася фінансаванне мыцця бялізны і адзення пастаяльцаў у адной з гарадскіх пральняў. Плануемая сума выдаткаў на год была амаль тры тысячы рублёў. Эканомія складзе каля дзвюх тысяч. Давядзецца заплаціць толькі за электраэнергію і сродкі для мыцця.

    Фота: Аляксей ПЛАТКО.

    Автор: Ірына РАБУШКА.Маладзечанская газета
    Теги: 

Комментарии (0)