19 Апреля, 2024 Пятница

Сірочы лёс: куды пасля інтэрната?

  • 18 июля 2017 Общество Беларуская 0

    Аспекты работы па постінтэрнатным суправаджэнні сірот разглядаліся нядаўна на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, які каардынуе намаганні многіх службаў.

    У Маладзечанскім раёне налічваецца больш за 300 дзяцей-сірот і тых, хто застаўся без апекі бацькоў. Пераважная большасць – 199 — жыве ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, у прыёмных і апякунскіх сем’ях. Амаль трэць знаходзіцца ў дзяржаўных установах: 11 – у аддзяленні прытулку, 94 – у інтэрнатах.

    Як зазначыла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Іна Драпеза, комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на сацыяльную адаптацыю выхаванцаў інтэрнатаў, дзіцячых дамоў, прыёмных і апякунскіх сем’яў, ажыццяўляецца ў выніку міжведамаснага ўзаемадзеяння.

    Штоквартальна аддзел адукацыі, спорту і турызму дае інфармацыю з рэспубліканскага банка даных дзяцей сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у раённы тэрытарыяльны цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва. На 1 чэрвеня на ўліку ў ім былі 132 асобы з гэтай катэгорыі. Тут арганізавана работа клуба «Адна сям’я», які сёння ахоплівае 49 чалавек. Цэнтр дапамагае сваім падапечным у аднаўленні дакументаў, рэгістрацыі па месцы жыхарства, а таксама працаўладкаванні, вырашэнні іншых жыццёвых пытанняў. Спецыялісты ўстановы летась правялі каля 200 кансультацый, сёлета – 41, трое чалавек з гэтай катэгорыі атрымалі псіхалагічную дапамогу.   

    З мэтай падрыхтоўкі сірот да самастойнага жыцця на базе Радашковіцкай школы-інтэрната арганізаваны пакоі сацыяльнай адаптацыі, дзе выхаванцы могуць жыць у выхадныя дні і ў час канікулаў. Спецыялісты цэнтральнай раённай бальніцы пры звароце законных прадстаўнікоў штогод праводзяць комплексныя медыцынскія агляды гэтай катэгорыі дзяцей.

    Найбольш важнае ў постінтэрнатным суправаджэнні — працаўладкаванне і вырашэнне жыллёвых пытанняў. З мэтай забеспячэння сацыяльных гарантый рашэннем райвыканкама на 2017 год устаноўлена бронь для прыёму на работу 20 дзяцей-сірот і тых, хто застаўся без апекі бацькоў. Летась ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама былі зарэгістраваныя 13 беспрацоўных з ліку дзяцей-сірот, працаўладкавана пяцёра, сёлета – адпаведна пяцёра і адзін чалавек.

    Аддзел адукацыі, спорту і турызму праводзіць работу па абароне жыллёвых правоў дзяцей-сірот. У мінулым го-

    дзе прыняты рашэнні аб замацаванні жылых памяшканняў за чацвярымі грамадзянамі з гэтай катэгорыі, сёлета такіх было васьмёра. Летась 20 чалавек былі прыняты на ўлік тых, хто мае патрэбу ў забеспячэнні жылымі памяшканнямі сацыяльнага карыстання.

    Надавалася ўвага і пытанню прафілактыкі правапарушэнняў сярод названай катэгорыі. Па інфармацыі камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, летась дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, учынілі 12 правапарушэнняў, злачынстваў не было. Сёлета зафіксаваныя два злачынствы, 16 правапарушэнняў.

    Сярод рашэнняў райвыканкама, прынятых па гэтым пытанні, – арганізацыя ўсебаковага і якаснага абследавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Асаблівая ўвага – выпускнікам гэтага года, своечасовая дапамога ў іх працаўладкаванні і вырашэнні жыццёвых праблем.

    Автор: Анжаліка КРУПЯНЬКОВАМаладзечанская газета

Комментарии (0)