04 Мая, 2024 Суббота

Маладзечанец удзельнічае ў міжнародных праграмах рэабілітацыі невідушчых

  • 28 июля 2017 Общество Беларуская 0

    Маладзечанец Аляксандр Еўдакімаў праводзіць заняткі па карыстанні гаджатамі для невідушчых і тых, хто мае праблемы са зрокам. Дарэчы, сам настаўнік таксама невідушчы. Ён прадстаўляе ўстанову рэабілітацыі інвалідаў па зроку «Цэнтр паспяховага чалавека» (пазалетась адкрыўся ў беларускай сталіцы), а сёлета распачаў праект «Шлях да поспеху» пры падтрымцы пасольства ЗША у Мінску.

    — Гэта краіна нараўне з Англіяй, Канадай, Германіяй, Італіяй і Іспаніяй вядучая ў плане рэабілітацыі і сацыялізацыі невідушчых і тых, хто мае праблемы са зрокам, — заўважае Аляксандр, які з’яўляецца спецыялістам названага праекта ў Маладзечне.

    Кіруе ім дырэктар «Цэнтра паспяховага чалавека» Міхаіл Антоненка (таксама невідушчы). Літаральна да кожнага ўдзельніка — індывідуальны падыход. Для сваіх падапечных, а гэта работнікі УП «ЭНВА» ГА «БелТІЗ», Аляксандр Еўдакімаў з’яўляецца безумоўным прыкладам.  Праблема са зрокам у яго прыроджаная. Але нягледзячы на гэта ён атрымаў выдатную адукацыю ў Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, што ў Маскве. Сёлета закончыў аспірантуру ў гэтай навучальнай установе. У акадэміі Аляксандр пазнаёміўся са сваёй жонкай, якая была аднакурсніцай. Неўзабаве малады чалавек, родам з Падмаскоўя, адкрыў для сябе Беларусь і ў прыватнасці Маладзечна, адкуль яго жонка. Тут яны стварылі сям’ю і працуюць у музычным каледжы імя М.К. Агінскага. Аляксандр выкладае музычна-тэарэтычныя дысцыпліны. У вольны час піша музыку, вывучае камп’ютарныя праграмы для тых, хто мае праблемы са зрокам. І з задавальненнем дзеліцца ведамі з такім ж, як і ён сам.

    Падапечныя па праекце «Шлях да поспеху» разам са сваім настаўнікам вучацца карыстацца смартфонамі. Для такіх людзей вельмі важна асвоіць сістэму навігацыі, каб самастойна хадзіць па горадзе. Аляксандр прыахвоціў выхаванцаў і да віртуальнай бібліятэкі, багатай на аўдыёкнігі на любую тэматыку ад класікі да сучасных аўтараў. Асабліва для сябе вызначае творчасць Міхаіла Лермантава. Аляксандру не падабаецца, калі тэксты начытваюць акцёры. Па яго меркаванні, яны ўносяць уласную інтэрпрэтацыю, якая не заўсёды супадае з поглядам і эмоцыямі чытача. Пры дапамозе спецыяльнай камп’ютарнай праграмы ён сам «кіруе» тэкстам – хуткасцю і мелодыкай вымаўлЁсць у Аляксандра і вучань з Мінска, з якім займаецца дыстанцыйна па інтэрнэце. Малады чалавек, дарэчы, аранжыроўшчык, жадае навучыцца гукарэжысуры – звядзенню шматканальных аўдыёзапісаў на камп’ютары, — у гэтым Аляксандр як прафесійны музыкант разбіраецца.

    Заняткі ў рамках «Шляху да поспеху» бясплатныя. Да іх могуць далучыцца ўсе жадаючыя, а не толькі работнікі УП «ЭНВА» ГА «БелТІЗ». Кантактны тэлефон – 8-025-900-52-95.

    Трэба заўважыць, што Аляксандр удзельнічаў у беларуска-шведскім праекце ў якасці трэнера групы па навучанні карыстанню гаджатамі людзей з сур’ёзнымі праблемамі зроку. Гэта чарговая сумесная работа з кіраўніком «Цэнтра паспяховага чалавека» Міхаілам Антоненка.

    — Вельмі прыемна, што ў руху па рэабілітацыі і сацыялізацыі невідушчых занята шмат валанцёраў. Праграмы, якімі мы карыстаемся, устроены па адным прынцыпе: нашымі дзеяннямі кіруе віртуальны голас. Адзінае, што недаступна людзям з сур’ёзнымі праблемамі зроку, — убачыць «карцінку». Менавіта па апісаннях валанцёраў мы можам уявіць, як выглядаюць нават вядомыя сусветныя шэдэўры мастацтва, — гаворыць Аляксандр.

    Разам са сваім сябрам матэматыкам-праграмістам з Адэсы Алегам Тайструком яны распрацавалі праграму для гаджатаў, якая распазнае грашовыя знакі розных краін. Ранейшыя аналагі і дадаткі ідэнтыфікавалі толькі долары і еўра. Дзякуючы агульным намаганням у спіс дадаліся беларускія, расійскія і ўкраінскія грошы. А ў выніку праграма распазнае больш за 80 сусветных валют.

    Цяпер Аляксандр працуе над новым праектам – кулінарнай кнігай для невідушчых повараў. У яе ўвойдуць дзясяткі тысяч рэцэптаў. Марыць ён і аб тым, каб аднойчы сесці за руль аўтамабіля.

    Фота: Аляксей ПЛАТКО.

    Автор: Анжаліка КРУПЯНЬКОВАМаладзечанская газета
    Теги: 

Комментарии (0)