03 Мая, 2024 Пятница

Рэйд. На Ізабеліна купаюцца, нягледзячы на забарону

  • 08 августа 2017 Общество Беларуская 0

    Аднак пасля прафілактычнай размовы ён усё ж перадумаў выпрабоўваць лёс. Рэйд праходзіў у рамках рэспубліканскай акцыі «Летні патруль». Яе мэта – нагадаць адпачывальнікам асноўныя правілы бяспечных паводзін на вадзе, навучыць аказваць першую дапамогу пацярпелым і інш.

    У рэйдавую групу ўваходзілі прадстаўнікі ГРАНС, дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах, мясцовых арганізацый БРСМ і Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. За-прасілі і журналістаў.

    Тэхнічны вадаём ля Ізабеліна ўзнік на месцы кар’ера па здабычы пяску. Яго сярэдняя глыбіня складае 6 метраў, максімальная – 8. На дне засталіся карчы. Вада халодная, таму ў час нырання можа ўзнікнуць сутарга. На беразе няма туалетаў і раздзявальняў, выратавальны пост адсутнічае. Такім чынам, дапамога пацярпеламу прыйдзе не адразу. Чалавек, які трапіў у бяду, можа і не дачакацца.

    Тут устаноўлены шыльды з папярэджаннямі аб забароне купання. На іх фоне бачым больш за тры дзясяткі машын, на якіх прыехалі адпачывальнікі. Дзень быў будны, час — рабочы. Аднак аўтамабілі з аматарамі адпачыць ля вады пастаянна прыбывалі. Некалькі чалавек смела пераплывалі вадаём. Дзеці плёскаліся ля берага, плавалі на надзіманых матрацах і кругах.

    Юныя памочнікі ратавальнікаў разбіліся на групы і пачалі абыход. Людзі ахвотна бралі лістоўкі, слухалі парады. Некаторыя ўступалі ў дыскусію. Некалькі чалавек заўважылі, што не купаюцца, а проста загараюць. Праўда, мокрыя ручнікі абвяргалі гэты тэзіс. Жанчына з дзецьмі паведаміла, што забароненыя аб’явы не заўважыла. Маленькая дзяўчынка сказала, што купацца ў вадаёме ёй дазволіў тата. Мужчына і сам плаваў недалёка.

    — Вада чыстая, а надвор’е гарачае. Чаму б не пакупацца? Тым больш што купальны сезон хутка скончыцца, – падзя-лілася думкамі жанчына сярэдніх гадоў.

    Большасць з тых, з кім размаўлялі ратавальнікі і іх юныя памочнікі, наракала на адсутнасць добраўпарадкаванага месца масавага адпачынку ля горада. Вадаёмы, афіцыйна дазволеныя для купання, знаходзяцца далёка ад Маладзечна, і дабрацца туды (асабліва без асабістага транспарту) праблематычна. Вось і даво-дзіцца парушаць забарону, каб у вадзе хаця б ногі памачыць.

    Так, праблема сапраўды ёсць. Плаваць, загараць, плёскацца ў вадзе і пры гэтым прыехаць да месца адпачынку на грамадскім транспарце – добрае жаданне, але і без такой магчымасці нельга спісваць на абставіны абыякавасць да свайго жыцця.

    — Надзіманы матрац прызначаны для пляжнага адпачынку на мелкаводдзі, — падкрэсліў дзяржаўны інспектар Маладзечанскага ўчастка дзяржінспекцыі па маламерных суднах Андрэй Моніт. – У ветранае над-вор’е яго можа аднесці далёка. Тады ў чалавека не застанецца сіл даплысці да берага. Што тычыцца лодак, то ўсе, хто імі карыстаецца, павінны мець выратавальныя камізэлькі. А ўладальнікам «маторак» і гідрацыклаў трэба яшчэ і прайсці адпаведнае навучанне.

    На тэрыторыі Маладзечанскага раёна купанне дазволена на вадаёмах Удранка ля Радашковіч, паблізу дзіцячага аздараўленчага лагера «Маяк», у аграгарадку Беразінскае, ля філіяла Дома адпачынку «Алеся» ААТ «Газпрамтрансгаз Беларусь» (для адпачывальнікаў), ля філіяла санаторыя «Сасновы бор» ААТ «Белагра-здраўніца».

    Фота: Аляксей ПЛАТКО.

    Автор: Алег БЯГАНСКІ.Маладзечанская газета
    Теги: 

Комментарии (0)