20 Апреля, 2024 Суббота

7 прычын наведаць Браслаўшчыну

  • 24 августа 2017 Общество Беларуская 0

    Калі да нас прыязджаюць госці, маршрут для знаёмства з Браслаўскімкраем часта «стандартны»: гара Маяк з яе абзорнасцю на азёры — Зам-кавая гара — касцёл Слабодка — вальеры нацпарка. Тым не менш, у на-шым раёне ёсць унікальныя мясціны і рэчы, з якімі таксама можна па-знаёміць турыста.

    ПАДВОДНЫ ПАРК ЛЕДНІКОВАГА ПЕРЫЯДУ

    Возера Паўднёвы Волас лічыцца адным з самых значных не толькі для Беларусі, але і для Еўропы. Справа не столькі ў крыштальнасці вады, празрыстасць якой дасягае некалькі метраў, але і ў тым, што тут жывуць прадстаўнікі адразу некалькіх рэдкіх рэліктавых арганізмаў, чаго няма ні ў адным іншым возеры краіны.

    АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ БРАСЛАЎСКАЙ

    Па-іншаму яго яшчэ называюць абраз Маці Божай Манастырскай. Існуе цікавая гісторыя пра тое, як ён трапіў у Браслаў. Ікона з’яўляецца галоўнай святыняй католікаў Браслаўшчыны, таксама яна сёмая каранаваная Ватыканам ікона ў Беларусі і першая ў Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў браслаўскім касцёле Нараджэння Маці Божай.

    БІБЛІЯТЭКА ПАД АДКРЫТЫМ НЕБАМ

    Комплекс «Свабодная бібліятэка», дзе можна ўзяць кнігу без чытацкага білета, стаў не толькі яркім і неардынарным упрыгажэннем горада, але і першым такім праектам на Віцебшчыне.

    МЯСЦОВЫ ДАЛІКАТЭС

    Усяго ў Беларусі, пачынаючы з савецкіх часоў, вугром было зарыблена 48 азёр, у асноўным нарачанскай і браслаўскай груп. Аднак у палове вадаёмаў вугор ужо практычна знік. Вучоныя лічаць, што калі ў бліжэйшыя часы не будзе зарыблення, то гэтая рыба можа знікнуць з беларускіх вадаёмаў прыкладна ў 2030 г. Дарэчы, у 2010 годзе «Грынпіс» дадаў вугра ў свой Чырвоны спіс (спіс рыб, якія прадаюцца ў магазінах і маюць рызыку знікнуць з-за вылаву).

    АДЗІН З САМЫХ ВЫСОКІХ КАСЦЁЛАЎ

    Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Відзах пабудаваны ў 1904 — 1914 гг. з чырвонай цэглы паводле праекта архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага. Адносіцца да ліку самых высокіх культавых збудаванняў у Беларусі. Яго вышыня — 59 метраў.

    ГАЮЧЫЯ КРЫНІЦЫ

    Крыніцы «Лазенкі» ў Відзах-Лаўчынскіх вядомы з ХІХ ст. На аснове серавадароднай вады і сапрапеляў тут дзейнічаў аднайменны санаторый — адзін з першых у Беларусі. У 1860-я гады было 60 ваннаў, працавалі ўрачы і некалькі чалавек сярэдняга медперсаналу, а сярод пацыентаў быў паэт Адам Міцкевіч.

    БАРЫСАЎ КАМЕНЬ

    Захавалася ўсяго некалькі камянёў, якія полацкі князь Барыс расставіў на межах сваіх уладанняў. Барысаў камень з’яўляецца ўнікальным помнікам эпіграфікі ХІІ ст. Адзін з іх знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка Друя.

    ■ Падрыхтавала Алена НАБЕЕВА.

    Автор: Алена НабееваБраслаўская звязда

Комментарии (0)