25 Апреля, 2024 Четверг

Слуцкія прыгажунні

  • 16 ноября 2017 Общество Беларуская 0

    Тры слуцкія прыгажуні – студэнтка Кацярына Парфянюк, работнік банка Паліна Сянькевіч і цырульнік  Яніна Бараннікава – прадставяць наш раён на абласным туры ў 2018 годзе.

    Яніна Бараннікава расказала, як выглядаць на ўсе сто.

    – Ніякіх сакрэтаў няма. Правільнае харчаванне, добры догляд за сабой, акуратны знешні выгляд. У наш час дзяўчыне зусім няцяжка, не патраціўшы вялікіх грошай, стаць лепшай, прыгажэйшай. Якія прадукты харчавання ўжываць, як зрабіць сваё цела падцягнутым, якія сродкі ўжываць для догляду за скурай, розныя парады, ідэі можна знайсці ў інтэрнэце або ў іншых крыніцах. Пытанне знешнасці залежыць ад нас саміх, – усміхаецца Яніна. – Галоўнае – жаданне і час.

    Я харчуюся ў асноўным садавіной, агароднінай, малочнай прадукцыяй, зерневымі культурамі, чай і каву п’ю без цукру. Салодкае ем не кожны дзень і ва ўмеранай колькасці. Сродкі для догляду за скурай выбіраю айчыннай вытворчасці. Выконваю пэўны комплекс фізічных практыкаванняў. А самае галоўнае, 2 разы на год я праходжу абследаванне ў асноўных урачоў, здароўе – гэта вельмі важна.

    Паліна Сянькевіч сакрэтам прыгажосці лічыць каханне. Галоўнае не правільныя рысы твару, а тое, што ідзе знутры і робіць жанчыну чароўнай, запальвае незвычайнае святло ў яе вачах.

    Будзьце прыгожымі!

    Автор: Ірына ВЕЧАРСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)