29 Марта, 2024 Пятница

Датун — горад-партнёр Нясвіжа ў Кітаі

  • 22 декабря 2017 Общество Беларуская 0

    Як мы паведамлялі, 13 снежня адбылася рабочая паездка дэлегацыі кітайскай правінцыі Шаньсі ў Нясвіжскі раён.

    Падчас візіту прайшла сустрэча прадстаўнікоў кітайскай дэлегацыі з кіраўніцтвам раённай вертыкалі ўлады. Кіраўнік дэлегацыі — намеснік старшыні Сходу народных прадстаўнікоў правінцыі Шаньсі Лю Цзе і  старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко дамовіліся аб напрамках супрацоўніцтва і вызначылі горад Датун правінцыі Шаньсі горадам-партнёрам Нясвіжа ў Кітаі.

    Працягваем знаёміць чытачоў «НН» з нашымі партнёрамі ў Паўднёва-Усходняй Азіі.

    На поўначы Кітая ў правінцыі Шаньсі ляжыць горад Датун. Ён знаходзіцца на нагор’і побач з Вялікай Кітайскай сцяной, якая аддзяляе тэрыторыю Унутранай Манголіі ад Унутранага Кітая. Тутэйшыя месцы багатыя радовіш-чамі каменнага вугалю, актыўная здабыча якога ператварыла Датун у буйны прамысловы цэнтр. У сучасным горадзе працуюць шматлікія прамысловыя прадпрыемствы цяжкага машынабудавання, харчовай і цэмент-най прамысловасці.

    Сваё развіццё атрымала сельская гаспадарка. У Датуне працуюць мукамольныя і маслабойныя камбінаты. Шматлікія транспарт-ныя магістралі перасякаюць гарадскую тэрыторыю ў розных напрамках. На стыку IV і V стагоддзяў Датун выконваў ролю гарнізоннага горада. Яго мэтай была абарона тэрыторый ад набегаў ваяўнічых хуннаў.

    Насельніцтва Датуна першым на землях цяперашняга Кітая прыняло будызм. У былыя часы тэрыторыя  нагор’я была маланаселеная. Для таго, каб змяніць сітуацыю, сюды было накіравана для пастаяннага жыхарства насельніцтва з іншых рэгіёнаў краіны — ханьцы. На працягу некалькіх стагоддзяў горад з’яўляўся самым паўночным населеным пунктам, дзе жылі прадстаўнікі гэтай этнічнай групы. На тэрыторыі горада раней, чым у іншых раёнах краіны з’явіліся першыя будыйскія храмы.

    Адной з самых вядомых мясцовых славутасцей з’яўляецца Сюанькун — «вісячы храм». На заходняй ускраіне Датуна знаходзіцца Юньган — комплекс пячорных храмаў, які ўключаны ЮНЕСКА ў спіс сусветнай спадчыны. У 431 годзе гарадская тэрыторыя знаходзілася пад абаронай умацаванай сцяны, даўжыня якой дасягала 16 кіламетраў. У канцы V стагоддзя пасля пераносу сталіцы ў Лаян горад быў разрабаваны качэўнікамі. На стыку XV і XVI стагоддзяў Датун ізноў быў акружаны каменнай сцяной пасля ўключэння яго тэрыторыі ў склад правінцыі Шаньсі.

    Цяперашні Датун прадстаўлены 4 раёнамі і 7 паветамі.  Яго насельніцтва перавышае адзін мільён чалавек, а з прыгарадамі — больш за тры мільёны трыста тысяч чалавек. 

    «НН».

    www.nesvizh-news.by/

    Автор: НННясвіжскія навіны
    Теги: 

Комментарии (0)