19 Апреля, 2024 Пятница

Медаль “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” атрымалі сем ветэранаў Брагінскага раёна

  • 23 февраля 2018 Общество Беларуская 0

    Падчас акцыі “Моладзь  памятае, ведае і ганарыцца”, якая прайшла на Брагіншчыне напярэдадні 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ўручаны юбілейныя медалі.

    У нашым раёне гэтыя людзі заўсёды акружаны асаблівай увагай. І юбілейная дата стала яшчэ адной  добрай нагодай, каб сказаць героям дзякуй,  разам з імі ўспомніць трагічныя гады вайны і парадавацца мірнаму небу над галавой.

    Так,  21 лютага старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Любоў Дзяркач і прадстаўнікі ваенкамата Іван Кавалькоў і Віталь Камеш накіраваліся ў Камарын, каб павіншаваць ветэранаў, якія пражываюць у гарпасёлку. Там да  іх  далучыліся старшыня пасялковага Савета дэпутатаў Віктар Свіслоўкі і актывісты ГА “БРСМ” з мясцовай школы. Са словамі падзякі, пажаданнямі здароўя і даўгалецця медалі “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” атрымалі Барыс Лявоненка, Вольга Капыцько, Мікалай Петрусевіч і Андрэй Козел.

    Крыху пазней такая ж узнагарода была ўручана Васілю Нікалаенку і Аляксею Марчанку з Брагіна, а таксама Уладзіміру Кур’яну з Дубліна.

    Автор: Вольга ПАЛЯШЧУКМаяк Палесся

Комментарии (0)