21 Ноября, 2024 Четверг

Вісарыён Гарбук

  • 04 декабря 2018 Общество Беларуская 0

    24 лістапада 1913 года нарадзіўся Вісарыён Гарбук – заслужаны работнік культуры БССР, беларускі празаік, паэт і перакладчык. З’явіўся на свет у вёсцы Шкілякі Полацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.У 1933 годзе скончыў Лепельскі педагагічны тэхнікум. Выкладаў беларускую, рускую мову і літаратуру ў Дварэцкай няпоўнай сярэдняй школе, адначосова вучыўся завочна на літаратурным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута. У 1935 годзе перайшоў на дзённае аддзяленне, а ў красавіку 1936-га – рэпрэсіраваны. Зняволенне адбываў на Калыме. Вярнуўся ў Беларусь у 1940 годзе, а 1961-м быў поўнасцю рэабілітаваны.

    У ліпені 1941 года прызваны ў армію. Удзельнічаў у абароне Масквы, вызваленні Беларусі, Польшчы, узяцці Берліна. Хвароба (поліартрыт) на 14 гадоў прыкавала Гарбука да ложка. Апошнія гады жыў у Пяцігорску.Літаратурнай працай пачаў займацца ўжо цяжка хворым. Публікаваўся ў расійскім друку з 1957 года, у беларускім – з 1961. Першы зборнік апавяданняў «Не шукаю спакою» выйшаў у 1963 годзе ў Мінску. Вісарыён Гарбук перакладаў на беларускую мову казкі народаў Паўночнага Каўказа (зборнік «Напітак волатаў»). У 1971 годзе паводле яго апавядання «Твар у палоску» зняты тэлефільм. У 1983 г. выйшла кніга выбраных твораў «Горад без папугайчыкаў».Гарбук пісаў пераважна для дзяцей. Яго апавяданні займальныя, адкрываюць непаўторны свет дзіцячых уяўленняў, гульняў і забаў.Памёр Вісарыён Гарбук 8 жніўня 1986 г.

    Автор: Наталля СТУКАЛАВАЧырвоны прамень

Комментарии (0)