29 Марта, 2024 Пятница

Беларусь 3

СМИ Беларуси Телевидение Беларусь 3

"Беларусь 3" - тэлеканал Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, яго мэта - забяспечыць асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культурнага жыцця краіны.

Місія тэлеканала Беларусь 3 - пазіцыянаванне культуры як сукупнасці матэрыяльных і інтэлектуальных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь у сучасным медыяасяроддзі. Галоўная задача Беларусь 3 - даверная размова на тэмы культуры ў шырокім сэнсе слова.

На тэлеканале "Беларусь 3" дэманструюцца лепшыя мастацкія фільмы і серыялы-экранізацыі класічных літаратурных твораў, фільмы замежнай і айчыннай вытворчасці.

У праграме тэлеканала арыгінальныя перадачы для самых маленькіх - Калыханка і Дабраранак, размовы пра лёсы людзей - Наперад у мінулае, гід па эфіры “Беларусь 3” Культпрасвет, сацыякультурныя тэлепраекты Дыя@блог і Дыя@блог P.S., “Подых струн”, “Камертон”, “Навукаманія”, “Старыя казкі”. У новым сезоне “Беларусь 3” дэмантструе прэм’ерныя арыгінальныя праекты - “Музеі”, тэлевіктарыну “Размаўляем па-беларуску”. Акрамя таго, у эфіры тэлелеканала - тэатральныя спектаклі, канцэрты класічнай і сучаснай музыкі.

Тэлеканал "Беларусь 3" - першы лічбавы канал беларускага тэлебачання, які транслюецца ў якасці восьмага слота ў складзе першага мультыплекса ў бясплатным пакеце лічбавых тэлевізійных праграм.

Анкета СМИ

  • Область
  • Район
  • Город
  • Тип СМИ
  • Вид СМИ
  • Тематика
  • Язык
  • Главный редатор
  • Учредители
  • Тираж
  • Распространение
  • Периодичность выхода
  • Обьём печатных листов
  • Размер
  • Цветность
  • Адрес
  • Телефон
  • Электронная почта
  • Сайт