29 Марта, 2024 Пятница

Выбарчыя ўчасткі Ельскага раёна

  • 14 сентября 2015 Выборы-2015 Беларуская 0

    У Ельскім раёне створана 26 выбарчых участкаў для галасавання і сфарміравана столькі ж камісій, адзначыла старшыня раённай камісіі па выбарах Галіна Ільюк.

    Па словах Галіны Ільюк, зараз актыўна ідзе праца па ўладкаванні і добраўпарадкаванні ўсіх выбарчых участкаў. З мэтай праверкі ступені падрыхтоўкі будынкаў, у якіх размешчаны выбарчыя ўчасткі, раённая камісія правяла маніторынг стану пажарнай і электрычнай бяспекі ў іх. У склад гэтай камісіі ўвайшлі кіраўнікі раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям Вячаслаў Барысенка, аддзела ўнутраных спраў Ельскага райвыканкама Глеб Яцухна, начальнік раённай інспекцыі Энэрганадзора Аляксандр Перавозчыкаў. Узначаліла раённую камісію намеснік старшыні райвыканкама Галіна Ільюк. Яна канстытавала, што ў выніку маніторынгу былі дадзены некаторыя рэкамендацыі па выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі старшыням участковых камісій, а таксама кіраўнікам устаноў і арганізацый, у будынках якіх размешчаны выбарчыя ўчасткі.

    У адпаведнасці з заканадаўствам, участковыя камісіі зараз ўдакладняюць спісы выбаршчыкаў.

    Нагадаем, што выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудуцца 11 кастрычніка 2015 года.

    Автор: Яна ІвановаНародны голас
    Теги: 

Комментарии (0)