06 Мая, 2024 Понедельник

Афіцэрскі баль прайшоў у спартыўна-забаўляльным цэнтры Маладзечна

  • 03 марта 2015 Культура Беларуская 0

    Запрашэнні на баль атрымалі прадстаўнікі 80 воінскіх часцей, якія дыслацыруюцца на тэрыторыі Мінскай вобласці. Лепшыя ваеннаслужачыя былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Мінскага аблвыканкама.

    Усяго ў вальсе, паланэзе і мазурцы кружыліся каля 100 пар. Адным з галоўных патрабаванняў да ўдзельнікаў мерапрыемства быў дрэс-код: парадная форма для мужчын і вячэрнія сукенкі для прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. Да прыезду на баль некаторыя яго ўдзельнікі спецыяльна бралі ўрокі харэаграфіі.

    Ганаровыя госці ў сваіх прамовах гаварылі аб мужнасці і гераізме беларускіх афіцэраў, іх гатоўнасці выканаць свой прафесійны абавязак, дзякавалі афіцэрскім жонкам за цярпенне і разуменне спецыфікі службы іх мужоў.

    Фота Аляксея ПЛАТКО.

    Автор: Алег БяганскіМаладзечанская газета
    Теги: 

Комментарии (0)