20 Апреля, 2024 Суббота

Шчучын на шляху да Дня пі­сь­мен­с­т­ва

  • 06 марта 2015 Культура Беларуская 0

    Намеснік Прэм’ер-міністра На­тал­ля Іванаўна Качанава пасля зна­ём­с­т­ва з горадам і агляду са­цы­я­ль­на-культурных аб’ектаў – ра­ён­на­га Дома культуры, палаца Друц­кіх-Любецкіх, кінатэатра “Беларусь”, гімназіі, якія будуць задзей­ні­ча­ны ў падрыхтоўцы да свя­та, пахвальна адазвалася і аб Шчу­чы­не, і аб выбары асноўнай пля­цоў­кі – ля РДК, дзе пройдзе га­лоў­нае дзейства шчучынскага фэс­ту.– Горад Шчучын пакінуў у мяне доб­рыя ўражанні, – адзначыла на­мес­нік Прэм’ер-міністра. – Ка­неш­не, патрабуецца яшчэ час і не­аб­ход­на выканаць пэўныя рамонтныя ра­бо­ты. Я бачу, што кіраўніцтва ра­ё­на ведае гэтыя задачы, на­ме­ці­ла планы, ёсць праектна-каш­та­рыс­ная дакументацыя, згодна з якой яны будуць праводзіцца. І са­мае важнае – мы вызначылі месца, дзе будзе ўстаноўлена галоўная сцэ­ніч­ная пляцоўка. На мой пог­ляд, цудоўнае месца ў горадзе. І, вя­до­ма, чакае вялікая работа для та­го, каб, як заўсёды, Дзень бе­ла­рус­ка­га пісьменства быў пра­ведзе­ны на дастаткова высокім узроўні.Пэўны падрыхтоўчы этап на шля­ху да свята ўжо пройдзены. Як адз­на­ча­ла­ся, пасяджэнне На­цы­я­на­ль­на­га аргкамітэта стане ад­п­раў­ной кропкай для новай фазы вя­лі­кай працы, якая ахоплівае ўсе сфе­ры жыцця. Падчас сур’ёзнай і за­ці­каў­ле­най размовы была аб­мер­ка­ва­на агульная канцэпцыя пра­вядзен­ня 22-га Дня пісьменства ў Шчучыне, абазначаны асноўныя мо­ман­ты вялікай і насычанай праг­ра­мы, дзе галоўнымі героямі бу­дуць Слова і творчыя людзі, ацэ­не­ны фінансавыя магчымасці, узяты да ўвагі прапановы. Дзень беларускага пісьменства – гэта вялікае дзяржаўнае свята, якое штогод становіцца знакавай падзе­яй у культурным жыцці на­шай краіны, падкрэсліла Міністр ін­фар­ма­цыі Л.С. Ананіч. Шчучын так­са­ма збярэ шмат гасцей – дзяр­жаў­ных асоб, дыпламатаў, на­ву­коў­цаў і творчую інтэлігенцыю, пі­сь­мен­ні­каў, выдаўцоў і па­ліг­ра­фіс­таў, музыкантаў, людзей, якія лю­бяць беларускае слова і  культуру, цэ­няць сваю краіну. Сярод мноства твор­чых задум – не толькі тра­ды­цый­ныя мерапрыемствы.– Свята павінна быць насычана ба­га­тай гісторыяй шчучынскага краю, Гродзеншчыны для таго, каб па­ка­заць духоўныя вытокі народа і дзяр­жа­вы. Гэта важна ў кантэксце Го­да моладзі, які праходзіць у кра­і­не сёлета, і юбілейнай даты – 70-год­дзя Вялікай Перамогі. Гэтыя тэ­мы таксама будуць дамінантамі на свя­це, – адзначыла міністр.

    У аснове канцэпцыі свята – ідэя пра­па­ган­ды дасягненняў айчыннай пі­сь­мен­най культуры, роднай мо­вы, літаратуры, пераемнасці ду­хоў­ных традыцый беларускага народа і паказ непарыўнага адзінства бе­ла­рус­ка­га пісьменнага слова са сло­вам славянскім. Ужо цяпер ва ўста­но­вах культуры і адукацыі на­шай вобласці і краіны праходзяць ці­ка­выя мерапрыемствы ку­ль­тур­най накіраванасці – конкурсы, лі­та­ра­тур­ныя сустрэчы, выставы, прэ­зен­та­цыі, акцыя “Чытаем бе­ла­рус­кую кнігу разам з дзецьмі”… Што да Шчу­чы­на, то ў хуткім часе тут мяр­ку­ец­ца правесці конкурс рукапісаў імя Цёткі, пленэр скульптараў і г.д. На­пя­рэ­дад­ні свята ў нашым рай­цэн­т­ры завершыць свой шлях рэс­пуб­лі­кан­с­кая навукова-асветніцкая эк­с­пе­ды­цыя “Дарога да святыняў”, а 6 верасня на плошчы Свабоды прой­дзе фестываль кнігі і прэсы. Цэн­т­ра­ль­най дамінантай выс­та­вач­най экспазіцыі стануць лі­та­ра­ту­ра, кнігі, перыёдыка, выдадзеныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пла­ну­ец­ца паказаць і гістарычны пла­кат тых часоў, арганізаваць выс­та­ву патрыятычнага плаката. Бу­дуць вызначаны пераможцы аб­лас­но­га конкурсу юных чы­та­ль­ні­каў “Жывая класіка”. Беларускіх і за­меж­ных пісьменнікаў сабярэ між­на­род­ны круглы стол “Сугучча”. “Слова пісьменніка павінна гучаць з усіх святочных пляцовак”, – пад­к­рэс­лі­ла Лілія Станіславаўна. З цікавымі прапановамі выступіў на пасяджэнні старшыня Саюза пі­сь­мен­ні­каў Беларусі М.І. Чаргінец. Да прыкладу, урачыста ўручыць го­ра­ду звыш 100 кніг беларускіх пі­сь­мен­ні­каў, арганізаваць сустрэчу шчу­чын­цаў са знакамітымі пі­сь­мен­ні­ка­мі і артыстамі, назваць адну з ву­ліц горада Літаратурнай. А пер­шы намеснік міністра культуры І.У. Дры­га пераканана, што фестываль пі­сь­мен­с­т­ва ў Шчучыне надзвычай уп­ры­го­жыць цырымонія ўручэння на­цы­я­на­ль­най літаратурнай прэміі. Дарэчы, на падрыхтоўку горада да свята і правядзенне самога ме­рап­ры­ем­с­т­ва мяркуецца вы­дат­ка­ваць у межах 80 мільярдаў рублёў. Срод­кі будуць накіраваны, у пры­ват­нас­ці, на завяршэнне рэ­кан­с­т­рук­цыі ўнікальнага і знакавага, па сло­вах намесніка Прэм’ер-міністра, па­ла­ца Друцкіх-Любецкіх, у якім раз­мес­ціц­ца Цэнтр творчасці дзя­цей і моладзі, а таксама раённы му­зей. Добрым падарункам гораду ста­не адкрыццё кніжнага магазіна. Кі­на­тэ­атр “Беларусь” пе­рат­во­рыц­ца ў сучасны маладзёжны цэнтр з тан­ц­по­лам, шыкоўнай кіназалай, дзі­ця­чым і дарослым кафэ, бі­ль­яр­д­най і г.д. У выніку рамонту і аб­наў­лен­ня раённай бібліятэкі, іншых бу­дын­каў, добраўпарадкавання зме­ніц­ца знешні выгляд гарадскіх ву­ліц. “Прымаць такое свята – не то­ль­кі вялікі гонар, але і вялікая ад­каз­насць”, – адзначыў старшыня рай­вы­кан­ка­ма С.В. Ложэчнік. Па сло­вах кіраўніка, работа  чакаецца ка­лек­тыў­ная, з удзелам многіх мі­ніс­тэр­с­т­ваў, устаноў і арганізацый. Мяр­ку­ец­ца падысці да абнаўлення га­рад­с­кіх аб’ёктаў з пункту глед­жан­ня гаспадара, каб кожны ру­бель быў укладзены максімальна эфек­тыў­на. Сілы для правядзення не­аб­ход­ных работ у раёне ёсць: гэ­та дзве МПМК. А галоўнае, што ўсё, зробленае да свята, зас­та­нец­ца гораду і яго жыхарам.Што ж, традыцыйнае і любімае жы­ха­ра­мі Беларусі свята бе­ла­рус­ка­га слова ўжо шырока крочыць па кра­і­не. А 6 верасня яно толькі не­на­доў­га прыпыніцца ў нашым Шчу­чы­не, каб падсумаваць  вялікую пра­цу па папулярызацыі да­сяг­нен­няў айчыннай культуры, багацця і пе­ра­ем­нас­ці духоўных і ку­ль­тур­ных традыцый, і пойдзе далей. Мяр­ку­ец­ца, што ад Шчучына эс­та­фе­ту на яго правядзенне ў 2016-ым прыме адзін з гарадоў Го­ме­ль­ш­чы­ны.

    Автор: Таццяна ПАЛУБЯТКАДзянніца

Комментарии (0)