28 Марта, 2024 Четверг

Национальный художественный музей предоставил «Пружанскому палацику» 13 картин Станислава Жуковского

  • 06 мая 2015 Культура Беларуская 0

    Прэзентацыя выставы карцін Станіслава Жукоўскага адбылася ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»

    Аб магчымасці мець у сваёй экспазіцыі карціны знакамітага земляка, чыё імя разам з імёнамі Юзафа Крашэўскага, Рыгора Шырмы, Міхала Забэйды-Суміцкага  стала візітнай карткай Пружаншчыны культурнай, супрацоўнікі музея-сядзібы маглі толькі марыць. Але ў чарговую юбілейную гадавіну мастака гэтыя мары спраўдзіліся. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прадаставіў са сваіх фондаў для выставы ў “Пружанскім палацыку” 13 палотнаў Станіслава Жукоўскага.

    Ці бываў напрыканцы XIX стагоддзя сам мастак, чыё дзяцінства і юнацтва прайшло ў маёнтку Старая Воля, у гэтых залах? Ці захапляўся прыгажосцю архітэктурных форм палацыка? Ці шпацыраваў па сцежках старога парку? У любым выпадку, мы дакладна ведаем, што наша зямля паўплывала на светапогляд мастака, а мясцовыя краявіды адлюстраваны на многіх яго палотнах. Ён вучыўся ў Расіі, жыў у СССР і ў Польшчы, але і ў гады працвітання, і ў час нястач і расчараванняў  вяртаўся ў свет страчанага “дваранскага гнязда”, маляваў сядзібныя інтэр‘еры, успамінаючы ўтульнасць і размеранасць побыту ў Старой Волі.

    І вось мастак зноў сустрэўся з Радзімай. З гэтай нагоды палацык наведалі генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў г.Брэсце Мікіта Маткоўскі, загадчык аддзела рускага мастацтва Нацыяльнага мастацкага музея Беларусі Аляксей Харак, гісторык, старшыня грамадскага аб‘яднання імя Т.Касцюшкі Леанід  Несцярчук, мастак і мастацтвазнаўца Аркадзь Дзенісевіч. Прысутных віталі старшыня Пружанскага райвыканкама М.М.Серкоў, намеснік старшыні М.П.Кудравец, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі К.І.Панімаш, дырэктар музея-сядзібы Ю.С. Зялевіч.

    І гаспадары, і высокія госці ў сваіх выступленнях былі аднадушнымі: пружанцам выпала ўнікальная магчымасць датыкнуцца да творчасці земляка. Гэта – і шанц даведацца больш аб яго жыцці і лёсе, захаваць гістарычную памяць аб сядзібе ў цяперашняй Стараволі.

    На здымках:  карціны майстра зацікавілі М.П.Кудраўца; Л.М.Несцярчук, А.М.Дзенісевіч і М.М.Маткоўскі. 

    Ірына Сядова, фота аўтара.

    Автор: Ирина СедоваРаённыя будні

Комментарии (0)