28 Марта, 2024 Четверг

Вандроўка па турыстычнай вёс­цы і паланез на хутары з вя­сё­лым шляхцюком

  • 22 мая 2015 Культура Беларуская 0

    Рамантыка Белых лу­гоў

    Зразумела, мне ўжо не раз да­вя­ло­ся чуць, як бацька-бізнесовец Па­вел Радзюкевіч купіў для дачкі Ган­ны, што закончыла факультэт ту­рыз­му, забытую Богам і людзьмі вё­сач­ку Ціневічы. Укладзеныя срод­кі і рэалізаваныя ідэі фак­тыч­на адрадзілі пакінутыя сядзібы, ста­рэ­нь­кія гаспадары якіх памерлі, а іх дзеці, як водзіцца, сталі га­рад­жа­на­мі. Але ў вёску прыйшлі новыя людзі… І вось мы ўвачавідкі бачым пры­го­жы, самабытны куточак, што за­ха­ваў сваю аўтэнтычнасць. – Ужо два месяцы, як мы пра­цу­ем у якасці турыстычнага аб’екта, – рас­каз­вае і паказвае Іван Радзю­ке­віч – сын таго самага мінскага біз­не­соў­ца, дарэчы, архітэктар па дып­ло­ме і ўпраўляючы ту­рыс­тыч­ным комплексам па родзе сён­няш­ня­га занятку. – Увогуле на ад­рад­жэн­не вёскі спатрэбілася ні многа ні мала, а пяць гадоў. Шмат часу за­ня­ло афармленне дакументаў, по­шук спадчыннікаў пакінутых сядзіб, юрыдычныя працэдуры…

    Затое які вынік! З 15 вясковых хат сем ужо адноўлены і тут мо­гуць пасяліцца госці. Атмасфера ў кож­ным доме вельмі прыемная: вяс­ко­вая, іншы раз самаробная мэб­ля – такая, як тут і стаяла, калі жы­лі гаспадары, на сценах – рэт­ра-здымкі, вышыванкі, на ложках – са­мат­ка­ныя дываны. Пры ўсім гэ­тым старадаўнім каларыце ёсць і «кавалачак» цывілізацыі – санвузел з душавой кабінкай. Новыя гас­па­да­ры праклалі ў вёсцы во­дап­ра­вод, ненадакучліва стварылі су­час­ную інфраструктуру. Так, адна з сядзіб неўпрыкметку пе­раў­ва­со­бі­ла­ся ў офіс, яшчэ адна дыхтоўная ха­ці­на ўнутры ўяўляе сабой ад­мыс­ло­вую лазню, трэцяя – карчму з цудоўнай народнай кухняй.

    Ціневічы – вёска немалая, з бру­ка­ва­ным гасцінцам, абсаджаным ве­ка­вы­мі дрэвамі, маляўнічымі ві­да­ры­са­мі ля сажалкі, дзе на лужку пас­вяц­ца коні і авечкі. Дарэчы, у пла­нах тут стварыць міні-заапарк са свойскай жывёлай. Няхай га­рад­жа­не і іх дзеці спасцігаюць сельскі быт, а жадаючым нават гатовы выдзе­ліць пару-тройку градак, каб са­ма­руч­на пасадзіць агарод і даг­ля­даць яго, цешыцца здабыткамі ўлас­най працы. – У нас ва ўладаннях 40 гектараў зям­лі, 20 га з якіх – ворыўныя, – рас­па­вя­дае Іван Радзюкевіч. – На­ша фермерская гаспадарка на­зы­ва­ец­ца «Белыя лугі», а вы­рош­ч­ва­ем мы сёлета маліну, кмен і катран – гэта такі від хрэну. Ёсць і свая па­се­ка.

    Між іншым, удзельнікам прэс-ту­ру прапанавалі паўдзельнічаць у ані­ма­цый­най праграме «Талака». Ба­чы­лі б вы, як заўзята аралі палетак, сеялі лубін ды секлі дровы мін­ча­не! Як нехта трапна пажартаваў, пра­ва папалуднаваць сабе за­ра­бі­лі. – Калі турыст спыняецца ў нас на тыдзень, мы робім усё, каб яму бы­ло цікава, – з іскрынкай у вачах га­во­рыць Іван Радзюкевіч. – Стаў­ка – на нацыянальна-этнічны ту­рызм. Анімацыйныя праграмы, ве­ла­сі­пед­ныя вандроўкі па ваколіцы, ка­тан­не на кані, майстар-класы па пры­га­та­ван­ні страў беларускай кух­ні – і не толькі гэта мы можам пра­па­на­ваць нашым гасцям. Рас­п­ра­ца­ва­ны ў нас і турыстычныя мар­ш­ру­ты з наведваннем Мірскага і Нясвіжскага замкаў, іншых сла­ву­тых мясцін рэспублікі. А нап­ры­кан­цы мая будзем праводзіць у Белых лу­гах этна-фестываль. Дарэчы, менавіта пад гэта ме­рап­ры­ем­с­т­ва Радзюкевічы вый­г­ра­лі грант у рамках праекта USАІD «Мясцовае прадпрымальніцтва і эка­на­міч­нае развіццё». На гэтыя срод­кі ўзводзіцца летні амфітэатр на беразе сажалкі, у дзень фес­ты­ва­лю ў вёску з райцэнтра бяс­п­лат­на пусцяць аўтобус, плануецца ані­ма­цыя з засяваннем палеткаў жы­там, майстар-класы рамеснікаў. Бу­дуць ладзіцца народныя забавы, кан­цэр­ты фальклорных ка­лек­ты­ваў, моладзевая вячэрняя праг­ра­ма альтэрнатыўнай музыкі…

    – Ведаеце, мне вельмі прыемна, што адрадзілася гэта вёска, што тут крынічным струменем б’е жыц­цё, – гаворыць старшыня Ва­ран­чан­с­ка­га сельвыканкама Сяргей Ба­ра­наў. – Тут жа хаты быльнікам ужо зарасталі, а зараз люба-до­ра­га па вуліцы прайсці. Такая пры­га­жосць паўсюдна. Гэта і ёсць су­час­ны падыход да развіцця турызму. Ду­маю, недахопу ў гасцях як з Бе­ла­ру­сі, так і з блізкага ды дальняга за­меж­жа ў нас не будзе. Бо тое, што робяць Радзюкевічы, гэта не прос­та камерцыйны праект. Усё тут – з душой, з беражлівымі ад­но­сі­на­мі да спадчыны, якую пакінулі ка­рэн­ныя жыхары. Дарэчы, дзя­ку­ю­чы з’яўленню гэтага ту­рыс­тыч­на­га комплексу 12 сяльчан з нашай ак­ру­гі знайшлі тут працоўныя мес­цы. 

    Шляхетная ідэя

    Цікавы турыстычны маршрут у Аш­мян­с­кім раёне распрацаваў ды­рэк­тар фонду «Краіна замкаў» Аляк­сандр Варыкіш, які сустракаў удзе­ль­ні­каў нашага прэс-туру ў Га­ль­ша­нах ва ўбранні сапраўднага шлях­ці­ца: касцюм ХVІ стагоддзя рэ­кан­с­т­ру­я­ва­ны з гістарычнай дак­лад­нас­цю. На гранты, выйграныя ў рам­ках праекта «Мясцовае прад­п­ры­ма­ль­ніц­т­ва і эканамічнае раз­віц­цё», ён устанавіў інфармацыйныя шчы­ты ля цікавых з гістарычнага пун­к­ту гледжання мясцін, а на Га­ль­шан­с­кім гарадзішчы, дзе калісь мяс­ціў­ся яшчэ больш даўні замак, чым той, чые руіны захаваліся з ХVІ стагоддзя, абсталяваў зруч­ны пад’ём на ўзвышша. Мясціны аша­лам­ля­ль­ныя па сваёй пры­га­жос­ці і гістарычнай значнасці. Аляк­сандр выношвае ў планах зра­біць турыстычны маршрут «Шляхецкія ваколіцы» яшчэ і да­ся­га­ль­ным для людзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі магчымасцямі.

    Багата цікавага даведваемся і сто­я­чы ля сцен знакамітага Га­ль­шан­с­ка­га замка, які трапіў у Дзяр­жаў­ную праграму «Культура Бе­ла­ру­сі». Тут ужо завершана пад­рых­тоў­ка да кансервацыі руін, а зам­ка­вая вежа, што найбольш за­ха­ва­ла­ся, будзе адноўлена і выкарыстана як музей. А пакуль Ашмяншчына рых­ту­ец­ца да чарговага фес­ты­ва­лю культуры Сярэднявечча «Гальшанскі замак», які тут пройдзе 29 жніўня: з рыцарскімі турнірамі, го­ра­дам рамеснікаў, выс­туп­лен­ня­мі знакамітых музычных гуртоў… Пра ўсё гэта нам расказаў  суп­ра­цоў­нік Ашмянскага метадычнага цэн­т­ра культуры Сяргей Жылік.  Але мы рухаемся далей – праз ка­ла­рыт­ныя вёсачкі, утульныя ху­тар­кі ў квецені садоў і бэзу, абапал даг­лед­жа­ных палёў і ізумруднай лу­га­вой руні. Аляксандр Варыкіш вядзе нас да падмурку ста­ра­даў­ня­га шляхецкага фальварка, да млы­на, іншых пабудоў старажытнай Бе­ла­ру­сі. Трэба вельмі любіць сваю Бацькаўшчыну, каб захаваць гэ­тыя жывыя часцінкі гісторыі і па­ка­заць іх новаму пакаленню су­час­ні­каў.

    Маршрут заканчваецца на аса­біс­тай аграсядзібе Аляксандра Ва­ры­кі­ша на хутары Родзевічы, дзе ра­зыг­ры­ва­ец­ца цэлае прад­с­таў­лен­не «Шляхецкая гісторыя». Да ча­го ж пераканаўча іграюць свае ро­лі маладыя студэнты-гісторыкі! А як падхопліваюць анімацыю госці, што з задавальненнем бяруць уро­кі старасвецкіх танцаў. Паланез на пад­вор­ку стогадовага фальварка пад баян мясцовага музыкі – самае тое! На імправізаванай прэс-кан­фе­рэн­цыі пытанні тычацца маг­чы­мас­цей праекта міжнароднай тэх­ніч­най дапамогі ў рэалізацыі мяс­цо­вых ініцыятыў, адкрыцця новых ту­рыс­тыч­ных маршрутаў, пры­цяг­нен­ня турыстаў, раскруткі турысцкіх дэс­ты­на­цый… Як было неаднойчы пад­к­рэс­ле­на, Беларусь з яе ўні­ка­ль­най прыродай, аўтэнтычнай ку­ль­ту­рай і багатай гісторыяй – асаб­лі­вая краіна для аматараў аг­ра- і экатурызму.

    Праграма раз­віц­ця ААН фінансава падтрымала 17 ту­рыс­ц­кіх накірункаў у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях (у тым ліку і Шчу­чын­с­кі кластэр). Кожны на­кі­ру­нак уяўляе сабой комплексны ту­рыс­тыч­ны прадукт. Ці варта ка­го­сь­ці пераконваць, што турызм сён­ня – гэта сур’ёзны сегмент эка­но­мі­кі, і яго варта ўдумліва і за­ці­каў­ле­на развіваць.

    Таццяна СТУПАКЕВІЧ.Фота аўтара.

     

    Автор: Таццяна СТУПАКЕВІЧДзянніца

Комментарии (0)