26 Апреля, 2024 Пятница

Побач з Алаізай Пашкевіч

  • 21 июля 2015 Культура Беларуская 0

    “Усё ў жыцці невыпадкова”, – ска­заў хтосьці з паэтаў. Таму, на­пэў­на, пра Алаізу Пашкевіч (Цётку) ства­ра­лі і ствараюць мастацкія каш­тоў­нас­ці пераважна творчыя асо­бы з жанчын. Многім знаёмыя ды­ло­гія пра паэтэсу Валянціны Коў­тун “Крыж міласэрнасці”, дас­ле­да­ван­не Лідзіі Арабей “Цётка (Алаіза Пашкевіч)”, яе ж да­ку­мен­та­ль­ныя аповесці пра паэтэсу-рэ­ва­лю­цы­я­нер­ку “На струнах буры” і “Стану песняй”. Сустрэўся і верш зям­ляч­кі Алены Руцкай “Запавет Ала­і­зы Пашкевіч”:“Як згіну – не шкадуйце…”Самотны запавет.Не маці – толькі Цётка.Слабейшы болю след…“Як згіну – не шкадуйце…”Жаль сілы не скране.Вы “кветкай перуновай”Запомніце мяне.У свой час на Шчучыншчыне нас­пе­ла вострая неабходнасць, што вынікала з самога факта на­рад­жэн­ня тут паэтэсы, у стварэнні яе музея. І зноў спатрэбілася чу­лая, праніклівая жаночая душа, якая змагла б псіхалагічна тонка, ін­тэ­лек­ту­а­ль­на і з любоўю ўзяцца за справу. І чалавек знайшоўся: нас­таў­ні­ца беларускай мовы і лі­та­ра­ту­ры Астрынскай сярэдняй шко­лы Галіна Багумілаўна Пугач.– Адной падобная справа не па пля­чы, – прызнаецца Галіна Ба­гу­мі­лаў­на. – Аляксей Міхайлавіч Пят­ке­віч, прафесар Гродзенскага тады пе­дін­с­ты­ту­та імя Я.Купалы – вось хто натхніў, блаславіў мяне рас­па­чаць збор матэрыялаў для музея. Мно­гае я ведала з іншых крыніц пра Цётку, паехала ў адзін з тэх­ні­ку­маў Гродна, які таксама насіў імя па­эт­кі, але там было пусцей, чым у на­шай школе. Наважылася на­кі­ра­вац­ца па слядах самой гераіні, у Ві­ль­ню. Завязалася перапіска з ук­ра­ін­с­кі­мі навукоўцамі, з Мінскам. А бы­лы дырэктар школы Алег Мі­ка­ла­е­віч Сідаровіч са сваімі ра­бот­ні­ка­мі нават камоду Пашкевічаў са Ста­ро­га Двара прывёз. Пачысцілі, па­фар­ба­ва­лі. І стаіць той рарытэт да гэтай пары на самым бачным і га­на­ро­вым месцы. Ішлі гады, музей пашыраўся па­ко­я­мі, набываў прафесійнае афар­м­лен­не. Сюды пачалі прыязджаць на­вед­ва­ль­ні­кі дзясяткамі. І хто? Ген­рых Далідовіч, Данута Бічэль, Ге­надзь Пашкоў, Адам Мальдзіс, кі­раў­ні­кі розных дзяржаўных уз­роў­няў, гаспадарак. Адсюль вёў свой за­хап­ля­ю­чы тэлерэпартаж па­да­рож­нік-дылетант Юрый Жыгамонт. А галоўнае, хто ні едзе – падарункі вя­зе духоўнага плана. Такім чы­нам, напрыклад, не вельмі даўно з’я­віў­ся  партрэт  Алаізы Пашкевіч пра­фе­сій­на­га выканаўцы з Мінска Аб­ра­ма Заборава. І адзіны на Бе­ла­ру­сі музей вядомай  паэткі стаў на­ліч­ваць 465 экспанатаў,  а  гас­па­да­ры падумваюць пра заяўку на зван­не народнага. – Я сама родам з мясцін Адама Міц­ке­ві­ча, – прадаўжае Галіна Ба­гу­мі­лаў­на. – Напэўна, адсюль сто­ль­кі энтузіязму і сіл. А па шчас­лі­вай выпадковасці выдатна пра­даў­жае мілую справу мая сваячка, так­са­ма настаўніца беларускай мовы і лі­та­ра­ту­ры, апантаная да ўсяго род­на­га Ала Сямёнаўна Балобан.Толькі ў гэтым годзе музей у Ас­т­ры­не наведалі 35 дэлегацый, па­ло­ва з іх прыехала з-за межаў раёна. Але Сямёнаўне і экскурсаводам час­та выпадае адказваць  на дзя­сят­кі разнастайных пытанняў пра да­лё­кае мінулае і сучаснае краю, та­му штодзённа неабходна ад­па­вя­даць высокаму званню кіраўніка му­зея і яго аглядальнікаў. Да­па­ма­га­юць зацікавіць наведвальнікаў фо­таз­дым­кі, запісы, кніжкі з аў­тог­ра­фа­мі беларускіх пісьменнікаў, што размешчаны ў суседніх з Цёт­чы­ным пакоях. Цесную сувязь Ала Ся­мё­наў­на трымае з вык­лад­чы­ка­мі-філолагамі гродзенскага ўні­вер­сі­тэ­та, з абласным аддзяленнем са­ю­за пісьменнікаў Беларусі.– Адзначаем памятныя даты: юбі­леі слынных асоб Радзімы, 70-год­дзе Вялікай Перамогі, рых­ту­ем­ся да Дня беларускага пі­сь­мен­с­т­ва, – працягвае падарожжа па часе Ала Сямёнаўна. – Прыходжу ў му­зей, калі б ні з’явіліся з дарогі госці. Яна, настаўніца, вельмі га­на­рыц­ца сваім крэўным заняткам, бо гэта ўжо не звычайны клопат, а іс­на­ван­не яе душы, высакароднай і шчы­рай, між зямнога быцця.Цяпер, едучы на магілу Цёткі, кож­ны свядомы беларус аба­вяз­ко­ва не праміне Астрыну, каб пас­лу­хаць юных  Вікторыю Раманчык, Анас­та­сію Былеўскую, Таццяну і Іры­ну Байгот, Юлію Баграноўскую, Яў­ге­нію Ляпеша –  удзельнікаў і пе­ра­мож­цаў шматлікіх конкурсаў му­зей­ных экскурсаводаў. Ці не ёсць якая заканамернасць і ў тым, што ў кнігу літаратурнай Шчу­чын­ш­чы­ны, якая выйдзе да Дня беларускага пісьменства, ма­юц­ца ўключыць вершы адразу трох урад­жэ­нак астрынскага краю – Ган­ны Каспер, Вікторыі Снацкай і зусім яш­чэ юнай Веранікі Манкевіч. Зна­чыць, лунае  творчы  дух у сценах ус­та­но­вы, якая носіць імя Алаізы Паш­ке­віч, і ёсць на Шчучыншчыне слаў­ная мясціна, куды едуць і ідуць людзі пакланіцца, з за­мі­ран­нем сэрца дакрануцца да свайго мі­ну­ла­га. 15 ліпеня, у дзень на­рад­жэн­ня Цёткі, і 6 верасня, падчас Дня беларускага пісьменства, людзі прыпомняць імёны ства­ра­ль­ні­каў музея ў Астрыне побач з імем Ала­і­зы Пашкевіч (Цёткі).

    Автор: Рычард БЯЛЯЧЫЦДзянніца

Комментарии (0)