29 Марта, 2024 Пятница

“Дзякуй за культуру”

  • 29 июля 2015 Культура Беларуская 0

    Барыс Уладзіміравіч Святлоў з ці­ка­вас­цю абышоў усе залы, цо­ка­ль­ны паверх, дзе ў старажытных ла­бі­рын­тах абсталяваны ўтульныя па­мяш­кан­ні, якія таксама бу­дуць ра­цы­я­на­ль­на выкарыстаны Цэн­т­рам творчасці дзяцей і моладзі. А ў за­ле, што сус­т­ра­кае гасцей з цэн­т­ра­ль­на­га ўваходу, уражвала аў­тэн­тыч­ная інкрустацыя над дзвя­ра­мі, якая захавалася ад князёў – ко­ліш­ніх уладальнікаў. Сучасныя рэс­таў­ра­та­ры пастараліся, і разьба па дрэ­ве, ляпніна ды іншыя ар­хі­тэк­тур­ныя ўпрыгажэнні на­да­юць ін­тэ­р’­е­ру палаца раскошу і веліч.  – Адна з залаў будзе аддадзена для правядзення ўрачыстых пры­ё­маў, а таксама  для дзелавых пе­ра­моў з дыпламатамі, замежнымі ін­вес­та­ра­мі і г.д. Справа ў тым, што ў сілу свайго геаграфічнага ста­но­віш­ча Шчучын здольны стаць ла­гіс­тыч­ным цэн­т­рам, завязаць уза­е­ма­вы­гад­ныя эканамічныя су­вя­зі з замежжам. Мы для гэтага ўжо многае робім, – падзяліўся пла­на­мі кіраўнік раёна С.В. Ло­жэч­нік.Барыс Уладзіміравіч Святлоў даў высокую ацэнку таму, што ўба­чыў. Спа­да­баў­ся міністру і наш ра­ён­ны Дом культуры, які, дарэчы, у свой час быў пабудаваны па ін­ды­ві­ду­а­ль­ным праекце і з цягам часу ні­ко­леч­кі не страціў эксклюзіўнасці. У РДК таксама поўным ходам ідуць ра­бо­ты: рэканструюецца глядзе­ль­ная зала, ад­наў­ля­юц­ца холы і ка­бі­не­ты. Свята беларускага пі­сь­мен­с­т­ва раённы Дом культуры сус­т­рэ­не ва ўсёй красе, а яго сцэна прыме леп­шых тэатральных акцёраў рэс­пуб­лі­кі, па­э­таў і пісьменнікаў. Сяргей Васільевіч Ложэч­нік па­ка­заў міністру культуры наш сам­быт­ны горад і яго знакавыя будынкі – біб­лі­я­тэ­ку імя Цёткі, кінатэатр, які тран­с­фар­му­ец­ца ў ма­ладзёж­ны цэнтр, дзіцячую школу мастацтваў, што планава рыхтуецца да пачатку но­ва­га навучальнага года.– Будаўнікі ўкладваюцца ў выз­на­ча­ны графік работ, – падкрэсліў на­мес­нік стар­шы­ні райвыканкама Я.Б. Майсей. Напрыканцы свайго візіту ў Шчу­чын Барыс Уладзіміравіч Святлоў вы­ка­заў сло­вы падзякі шчучынцам за адказныя адносіны да пад­рых­тоў­кі да рэспубліканскага свя­та, а па­ціс­ка­ю­чы руку кіраўніку раёна С.В. Ложэчніку, сказаў коратка і прос­та: «Дзякуй за культуру!»Сапраўды, у сферу культуры Шчу­чын­ш­чы­ны ў апошнія гады ўклад­ва­юц­ца вя­лі­кія сродкі: толькі сё­ле­та выдаткавана 10,5 мільярда руб­лёў. Істотна ўмацавалася ма­тэ­ры­я­ль­на-тэхнічная база ку­ль­тас­ве­тус­та­ноў, на суму 350 млн. рублёў за­куп­ле­ны сцэ­ніч­ныя касцюмы для на­род­ных калектываў, а за твор­чы­мі знаходкамі і та­лен­там на­шых майстроў сцэ­ны справа не ста­не. Нездарма ж менавіта Шчу­чын  сёлета абраны ста­лі­цай Дня бе­ла­рус­ка­га пі­сь­мен­с­т­ва.

    Автор: Таццяна СТУПАКЕВІЧДзянніца

Комментарии (0)