25 Апреля, 2024 Четверг

У бібліятэк багатая гісторыя

  • 06 августа 2015 Культура Беларуская 0

    Першыя дакументальныя свед­чан­ні аб існаванні бібліятэкі ў Шчу­чы­не адносяцца да ХVІІІ ст., да ча­су заснавання ў нашым горадзе шко­лы піяраў. У 1718 годзе ўладальнік Шчу­чы­на Ежы Юзафовіч-Хлябіцкі зaп­p­a­cіў у свае ўладанні манахаў ка­та­ліц­ка­га ордэна піяраў. Яшчэ ў 1621 годзе закон піяраў даў урачысты за­рок: беднасць, чысціня духу, пас­лу­шэн­с­т­ва і бясплатнае навучанне мо­ладзі. Школы пабожныя, якія яны адкрывалі, былі бясплатнымі, дас­туп­ны­мі для ўсіх дзяцей, не­за­леж­на ад іх сацыяльнага статусу і ве­ра­выз­нан­ня. У піярскіх ка­ле­гі­у­мах, у адрозненне ад езуіцкіх, больш увагі надавалі гра­мадзян­с­ка­му і патрыятычнаму выхаванню. Ут­рым­лі­ва­лі­ся школы на сродкі, што паступалі з зямельных ула­дан­няў, і ахвяраванні фундатараў.15 манахаў ордэна размясціліся ў Шчучыне пры парафіяльным кас­цё­ле і 13 чэрвеня 1718 года ад­к­ры­лі школу, якая выхавала многіх сла­ву­тых людзей: Ігната Дамейку, Ма­цея Догеля, Казіміра Нарбута і інш. У касцёльнай энцыклапедыі ёсць запісы аб сумах, што вы­дат­коў­ва­лі­ся на ўтрыманне шчу­чын­с­кіх піяраў. Там значыцца, што пад­час дзейнасці КНА (Камісіі На­род­най Адукацыі Кароны Польскай і Вя­лі­ка­га Княства Літоўскага) школа ат­рым­лі­ва­ла ад гэтай установы 6000 злотых: 3000 – на ўтры­ман­не настаўнікаў і 3000 – на па­паў­нен­не фондаў бібліятэкі. Гэты факт да­па­ма­гае зразумець, наколькі важ­ную ролю адводзілі ў калегіуме біб­лі­я­тэ­цы. Першыя ўспаміны аб кляш­тар­най бібліятэцы адносяцца да 28 мая 1782 года. Цяжка сказаць, ко­ль­кі кніг налічвалася ў ёй пер­ша­па­чат­ко­ва, толькі вядома, што там бы­лі рэдкія выданні з падараваных рэк­та­рам Ярманьскім, такіх мно­гія бібліятэкі не мелі. Кніжны фонд бібліятэкі піяраў у пачатку ХІХ стагоддзя налічваў 2751 адзін­ку. Кнігі былі пераважна пры­ро­даз­наў­чыя, медыцынскія, ма­тэ­ма­тыч­ныя. Былі тут творы Гамера, Га­ра­цыя, Плутарха, Ціта, Лівія, Ва­ль­тэ­ра, Мантэск’е. Акрамя таго, вык­лад­чы­кі і студэнты маглі ка­рыс­тац­ца вялікай бібліятэкай Сцыпіёнаў, а потым Друцкіх-Любецкіх.Акрамя кніг, кляштарная біб­лі­я­тэ­ка мела прылады па фізіцы і ма­тэ­ма­ты­цы. У 1802 годзе пры пе­ра­пі­се прыладаў адзначаны: ге­а­мет­рыч­ны столік, дыяптрыі, вы­мя­ра­ль­ны шнур, магнітная іголка. У нас­туп­ныя гады колькасць прыс­та­са­ван­няў павялічылася дзякуючы да­па­мо­зе Віленскага ўніверсітэта. У 1808 годзе Шчучынская школа ўжо ме­ла электрафордную машыну, га­ль­ва­ніч­ны слупок, дзве Лей­дэ­наў­с­кія ванны, два глобусы, цыркуль і інш.Пры наведванні Шчучынскай шко­лы 18 ліпеня 1817 года ін­с­пек­тар адзначыў, што, “не гледзячы на сціплае мясцовае фун­да­тар­с­т­ва, бібліятэка, кабінет фізічны, ла­ба­ра­то­рыя хімічная па Гродзен­ш­чы­не тут паміж іншымі (кляштарнымі) у цэлай губерніі ёсць першая”. Пасля паўстання 1830-1831 г.г. школа, як і іншыя навучальныя ўста­но­вы піяраў, была закрыта ў 1832 годзе. А ў наступным, 1833 годзе, адкрыла дзверы свецкае ву­чы­ліш­ча, у якім выкладанне па­він­на было весціся на рускай мове. Ву­чы­ліш­ча мела сваю бібліятэку, дзе было многа навуковых і мас­тац­кіх кніг рускіх аўтараў. Хутчэй за ўсё, частка знакамітай бібліятэкі пі­я­раў і стала маёмасцю вучылішча. Іс­ну­юць архіўныя дакументы, якія свед­чаць аб тым, што па рас­па­рад­жэн­ні ўлад частка кніг былога ка­ле­гі­у­ма піяраў павінна была быць перададзена Гродзенскай гім­на­зіі і Навагрудскаму вучылішчу, час­т­ка была пакінута ў Шчучыне. Далейшы лёс знакамітай біб­лі­я­тэ­кі невядомы.Пры калегіуме піяраў 26 лі­пе­ня 1773 года была адкрыта адна з пер­шых аптэк на тэрыторыі су­час­най Беларусі. Згодна з ін­вен­тар­ным апісаннем, аптэка з’яўлялася ад­ной з буйнейшых для свайго ча­су. Яе памяшканні ўражвалі рас­ко­шай: на сценах віселі 14 карцін, 6 з якіх былі напісаны алеем, 6 – на шкле, 2 літаграфіі на паперы. Асар­ты­мент лекаў уключаў 821 назву. Ап­тэ­ка была добра аснашчана мэб­ляй і спецыяльным аб­с­та­ля­ван­нем. Толькі шклянога посуду роз­на­га прызначэння налічвалася 8913 адзінак. Аптэка таксама мела сваю біб­лі­я­тэ­ку. У 1832 годзе аптэчная біб­лі­я­тэ­ка дазваляла карыстацца 71 кні­гай: 5 слоўнікамі і 66 ма­наг­ра­фі­я­мі на розных мовах. З іх 32 ма­наг­ра­фіі былі на польскай мове, 26 – на лацінскай, 7 – на нямецкай, 1 – на рускай. 58 кніг былі ме­ды­цын­с­кія і фармацэўтычныя, у тым ліку і фар­ма­ка­пеі Расіі і Польшчы, на­ву­ко­выя працы С. Юндзіла і К.Клюка. Кні­га­мі маглі карыстацца на­вед­ва­ль­ні­кі. Поўнай статыстыкі пры­ват­ных бібліятэк у Беларусі не існуе. Та­му даныя аб іх вельмі фраг­мен­тар­ныя. Культурныя каштоўнасці за­хоў­ва­лі­ся практычна ў кожнага больш-менш знач­на­га абшарніка (памешчыка). У межах сучаснай Беларусі амаль 400 маёнткаў мелі музейныя ка­лек­цыі, сямейныя архівы, карцінныя га­ле­рэі і бібліятэкі. З іх 54 зна­ходзі­лі­ся ў мястэчках, у тым ліку і ў Шчу­чы­не. Адзначым, што ў эпоху Ас­вет­ніц­т­ва прыватныя магнацкія біб­лі­я­тэ­кі выконвалі функцыю публічных біб­лі­я­тэк. Уласнікі кнігазбораў лі­чы­лі сваім абавязкам дазваляць імі ка­рыс­тац­ца ўсім ахвотным, да­па­ма­гаць у пошуку крыніц, збіранні ма­тэ­ры­я­лаў для даследчыцкіх прац. У Шчучыне, у асобным му­ра­ва­ным будынку сярод парку, за­хоў­ва­лі­ся багатая бібліятэка і архіў кня­зёў Друцкіх-Любецкіх, пры­ве­зе­ныя з радавых маёнткаў з Пін­ш­чы­ны. Частку дакументаў напачатку ХХ стагоддзя перадалі ў Кракаў, у му­зей Чартарыйскіх. А тое, што ра­зам з кнігазборам захоўвалася на мес­цы, было знішчана ў Першую сус­вет­ную вайну. Шкада, што да нас не дайшлі ста­ра­жыт­ныя кнігі. Але дзесьці ў ду­шы цепліцца надзея, што ў ка­го-небудзь з вас, паважаныя зем­ля­кі, усё ж захаваліся кнігі, якімі вы га­на­ры­це­ся, каштоўныя кнігі. Шчу­чын­с­кая ЦРБ імя Цёткі плануе да Дня беларускага пісьменства ад­к­рыць выставу рарытэтных кніг, у тым ліку з рэдкімі аў­тог­ра­фа­мі. Калі вы шчаслівы ўладальнік та­кіх каштоўнасцей, просім звяр­нуц­ца ў мясцовую або раённую біб­лі­я­тэ­ку па тэл.: 28-9-80, 28-8-06. За­ха­ва­насць кніг гарантуецца.

    Автор: Тамара МЕНСКАЯДзянніца

Комментарии (0)