19 Апреля, 2024 Пятница

Залескі фестываль-кірмаш

  • 11 августа 2015 Культура Беларуская 0

    Гэтыя радкі з твора, прысвечанага Залессю і яго слаўнаму колішняму ўладару Міхалу Клеафасу Агінскаму, падарыла ўдзельнікам святочнай імпрэзы паэтэса з Глыбокага Галіна Сутула. Шмат цёплых слоў, віншаванняў і шчырых зычанняў прагучала ў святочны дзень з імправізаванай сцэны на тэрыторыі сядзібы побач з музеем слыннага кампазітара ад прадстаўнікоў раённай улады і шматлікіх гасцей. На слаўны 325-гадовы юбілей вёскі Залессе завіталі госці не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з-за мяжы.

    Партрэт адметны ў кожнага мястэчка:

    Вось тут Агінскі жыў і працаваў.

    На ўлонні гэтым, дзе лясок, дзе рэчка,

    Музычныя шэдэўры ён ствараў.

    Сышлі ў нябыт гады, а то й стагоддзі,

    Сучасны век, і на дварэ – прагрэс,

    Але, нягледзячы на час, застаўся ў модзе

    Напісаны Агінскім “Паланэз”…

    Старшыня сельсавета Зянон Грышкевіч, як сапраўдны гаспадар, узяў на сябе ролю вядучага ўрачыстасцей. Аповед пра гісторыю вёскі папоўніўся багатым спісам выдатных прашчураў і іх нашчадкаў, а таксама тых асоб, чый лёс скрыжаваўся з лёсам Залесся. Згадалі на свяце сама-дзейнага скульптара Аляксандра Жываева, мастака-педагога Паўла Южыка, былога старшыню калгаса “Чырвоны партызан” Сяргея Грышана, старэйшую ўдзельніцу народнага тэатра лялек “Батлейка” Галіну Рыжэвіч, доктара філалагічных навук Арсеня Ліса, беларускага пісьменніка Паўла Савоську і многіх іншых. Сярод пералічаных — чыгуначнікі, юрысты, урачы, дзяржаўныя служачыя, настаўнікі, мастакі. Многія з іх прыехалі на свята. Напрыклад, Уладзімір Развадоўскі, які цяпер жыве ў Глыбокім на Віцебшчыне, завітаў не адзін, а разам з народным хорам “Маналіт”.

    Автор: Ала КЛЕМЯНОКСветлы шлях

Комментарии (0)