27 Апреля, 2024 Суббота

Адчыніў дзверы храм мудрасці

  • 09 сентября 2015 Культура Беларуская 0

    На ўрачыстасць сабраліся жыхары горада, сярод якіх было шмат моладзі і школьнікаў, а таксама ганаровыя госці. Са святам пісьменства і з адкрыццём бібліятэкі цёпла павіншавала шчучынцаў мі­ністр інфармацыі Л. С. Ананіч. Лілія Станіславаўна падкрэсліла: нягледзячы на тое, што ў наша жыццё ўвайшлі камп’ютарныя тэхналогіі, кніга па-ранейшаму зас­та­ец­ца самай надзейнай крыніцай інфармацыі. Вельмі добра, што ў Шчучыне на днях адкрылася кніжная крама “Несцерка”, а цяпер наведвальнікаў запрашае аб­ноў­ле­ная бібліятэка. Значыць, мы і наша моладзь, школьнікі будуць звяртацца да ду­хоў­ных крыніц, да вытокаў нашай культурнай спадчыны. Л.С. Ананіч агучыла доб­рую навіну для работнікаў бібліятэк і чытачоў: у дар раённай бібліятэцы мі­ніс­тэр­с­т­ва інфармацыі перадала 3 тысячы новых кніг беларускіх пісьменнікаў.

    Дарэчы, бібліятэка атрымала многа  падарункаў. Гендырэктар ЗАТ “БелКП-Прэс”, рэдактар газеты “Камсамольская праўда” ў Беларусі” Г.В. Ма­лі­шэў­с­кая перадала ад выдавецтва 50 тамоў з калекцыі кніг “Музеі свету”.

    З адметнай культурнай падзеяй у жыцці горада прысутных павіншаваў  намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Ан­д­рэ­е­віч Лісковіч.  “Для раённай бібліятэкі вялікі гонар насіць імя выдатнай дач­кі шчучынскай зямлі – Цёткі (Алаізы Пашкевіч), якая стаяла ля вытокаў ад­рад­жэн­ня беларускага літаратурнага слова”, – зазначыў прамоўца. Віктар Андрэевіч вы­ка­заў упэўненасць, што Шчучынская раённая бібліятэка і надалей будзе за­ха­ва­ль­ні­цай нацыянальнай літаратурнай спадчыны, культурных традыцый Пры­нё­ман­с­ка­га краю. Ад імя Гродзенскага аблвыканкама госць перадаў  бібліятэцы па­да­ру­нак – шматфункцыянальную аргтэхніку.

    Віншаванні з Днём беларускага пісьменства і з адкрыццём абноўленай біб­лі­я­тэ­кі накіраваў шчучынцам  міністр культуры Б.У. Святлоў. Прывітальны адрас за­чы­та­ла начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Н.І. Задзяркоўская.

    Цёпла павіншаваў шчучынцаў і старшыня райвыканкама С.В. Ложэчнік. Ён пад­к­рэс­ліў, што вялікі гонар быць нашчадкамі Цёткі. Сяргей Васільевіч падзякаваў пра­ек­ці­роў­ш­чы­кам, будаўнікам і іншым спецыялістам, якія надалі новае жыццё бу­дын­ку бібліятэкі і пры гэтым захавалі адметны каларыт даўняй пабудовы. Кіраўнік раёна выказаў надзею, што цэнтральная бібліятэка стане месцам для сяброўскіх і творчых сустрэч жыхароў горада.

    Удзячнае слова за захаванне кніжнай скарбніцы, за павагу да беларускага лі­та­ра­тур­на­га слова выказаў шчучынцам старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі М.І. Чар­гі­нец. Ён адзначыў, што абласныя аддзяленні Саюза пісьменнікаў таксама саб­ра­лі кнігі ў дар  Шчучынскай бібліятэцы.

    З 1976 года Шчучынская бібліятэка носіць імя Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Цяпер кож­ны прахожы будзе гэта ведаць, бо будынак упрыгожвае мемарыяльная дошка з ба­рэ­ль­е­фам паэткі. Права адкрыць дошку было дадзена яе аўтару, гродзенскаму ску­ль­п­та­ру С.А. Більдзюку і ганаровым гасцям свята. Еднасць прысутных з зямлячкай  перадала песня “Вёсачка мая, чараўніца” (на словы Цёткі), якая прагучала ў вы­ка­нан­ні народнага ансамбля “Медуніцы” Шчучынскага РДК. Трэба падкрэсліць, што работнікі раённага Дома культуры ператварылі гэту падзею ў прыгожае свята, якое надоўга запомніцца і жыхарам горада, і гасцям.

    І вось урачысты момант: перарэзана чырвоная стужка – бібліятэка адкрыта. Гос­ці і шчучынскія аматары кніг з задавальненнем адправіліся на экскурсію ў аб­ноў­ле­ную ўстанову. На двух паверхах размясціліся абанементная і чытальная залы, цэнтр прававой інфармацыі, асноўныя фонды, канферэнц-зала і іншыя памяшканні. Усе прасторныя, утульныя, з сучасным абсталяваннем. У капітальны рамонт бу­дын­ка ўкладзена  4 млрд. рублёў. Кніжны фонд складае амаль  сорак тысяч дру­ка­ва­ных выданняў. Наведвальнікі, дарэчы, падоўгу затрымліваліся ля выставачнага пра­ек­та, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі і творчасці Янкі Купалы ў ваенныя га­ды. Цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі па праве стане не толькі ін­фар­ма­цый­ным цэнтрам, але і захавальніцай нацыянальнай літаратурнай спадчыны.

    ***Пасля ўрачыстасці ў канферэнц-зале адбыўся міжнародны круглы стол “Сугучча: літаратурны працэс і інфармацыйнае грамадства”, у якім прынялі ўдзел не толькі беларускія пісьменнікі і выдаўцы, але майстры слова з Расіі, Літвы, Ка­зах­с­та­на, Чарнагорыі і іншых краін. Творчых людзей віталі міністр інфармацыі Л.С. Ананіч, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама В.А. Лісковіч, стар­шы­ня Саюза пісьменнікаў Беларусі М.І Чаргінец, старшыня Шчучынскага рай­вы­кан­ка­ма С.В. Ложэчнік. Круглы стол стаў для Дня беларускага пісьменства тра­ды­цый­ным. Сёлета ён праходзіў у дзявяты раз. У фармаце адкрытага дыялогу ўдзельнікі аб­мер­ка­ва­лі праблемы і перспектывы развіцця нацыянальных культур, аспекты мас­тац­ка­га перакладу, выхаваўчае значэнне літаратуры аб вайне, ролю кнігі ў маральным вы­ха­ван­ні падрастаючага пакалення.

    Автор: Ала УЛАДЗІМІРАВАДзянніца

Комментарии (0)