08 Мая, 2024 Среда

З кнігай назаўсёды

  • 15 сентября 2015 Культура Беларуская 0

    Сельская бібліятэка – тое месца, куды чалавек можа прыйсці, каб выбраць і ўзяць дадому кнігу на свой густ, азнаёміцца з перыёдыкай, абмеркаваць разнастайныя пытанні ці проста ўслых прачытаць жарты з газеты і гуртам пасмяяцца.

    Наша гаворка пойдзе пра Асавецкую сельскую бібліятэку і яе гаспадыню Таццяну Малаш. Таццяна Іванаўна працуе тут амаль 15 гадоў. Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум яна скончыла з чырвоным дыпломам. Першым месцам работы была Касцяшоўская сельская бібліятэка, праз некаторы час перайшла працаваць ў Асавецкую.

    Абаяльная, прыгожая шматдзетная маці (мае траіх дзяцей), Таццяна Іванаўна з’яўляецца прыкладам для сваіх аднавяскоўцаў, і ў бібліятэцы заўсёды шматлюдна.

    Ва ўстанове дзейнічае дзіцячы гурток эстэтычна-пазнавальнага профілю «Чароўная нітка». Сумесна з цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна створаны клуб сталых людзей «Ностальгия» і клуб па рабоце з маладымі сем’ямі «Надзея». У межах праекта патрыятычна-краязнаўчага накірунку «Поколение «Мы» дзейнічае праграма «Дарога дабра» для дзяцей з няўдалых сем’яў і падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі Любанскага РАУС па справах непаўналетніх.

    Таццяна Іванаўна праводзіць у бібліятэцы шмат цікавых мерапрыемстваў, супрацоўнічае са школай, сельскім Саветам. Напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у бібліятэцы аформіла выставу, дзе размешчана інфармацыя для выбаршчыкаў, вызначаны дзіцячы, краязнаўчыя куткі, цэнтр інфармацыйна-прававой інфармацыі.

    У год святкавання Вялікай Перамогі бібліятэкар сумесна са школай арганізавала дабрачынную акцыю «70 патрыятычных спраў». Разам з вучнямі Асавецкай СШ Таццяна Іванаўна падабрала нізку вершаў (70) ваенна-патрыятычнай тэматыкі, і ў вызначаны дзень гэтыя вершы былі прачытаны.

    Можна шмат расказваць пра работу Асавецкай сельскай бібліятэкі, але лепш за ўсё яе наведаць, каб сваімі вачыма ўбачыць тую цудоўную прастору, створаную гаспадыняй кніжнага царства. А знаёмства з Таццянай Іванаўнай толькі надасць усяму гэтаму поўную гармонію хараства і прыгажосці.

    Автор: Настасся ДАШКЕВІЧГолас Любаншчыны

Комментарии (0)