29 Марта, 2024 Пятница

З думай пра Радзiму

  • 22 октября 2015 Культура Беларуская 0

     

    Са ста­лі­цы ў вёс­ку вы­пус­кнік Бе­ла­рус­ка­га тэ­ат­раль­на-мас­тац­ка­га ін­сты­ту­та пры­ехаў у 1970-х га­дах. Ра­зам з ім і жон­ка Ва­лян­ці­на. Ма­ла­дыя, пры­го­жыя, яны ма­ры­лі зай­мац­ца твор­час­цю. «А апы­ну­лі­ся, — як заз­на­чыў у ад­ным са сва­іх ін­тэрв’ю на­шай га­зе­це Ба­рыс Ці­то­віч, — на лі­ніі фрон­ту паў­за­бы­тай вай­ны і сал­дац­кіх па­гос­таў, якія не даз­во­лі­лі ся­дзець у май­стэр­ні».

    За­кі­ну­тыя мо­гіл­кі, дзе вы­раз­на пра­гляд­ва­лі­ся 99 ма­гіл, ён знай­шоў у ле­се вы­пад­ко­ва. І ка­ля 20 год ім­кнуў­ся вы­с­вет­ліць гіс­то­рыю па­ха­ван­няў. Але без­вы­ні­ко­ва. Толь­кі ў па­чат­ку 1990-х, ка­лі з’яві­ла­ся маг­чы­масць дос­ту­пу да ар­хі­ваў, Ба­рыс Ці­то­віч да­ве­даў­ся, што ля Заб­род­дзя ля­жаць ас­тан­кі сал­дат, якія па­мер­лі ў шпі­та­лі №1 29-й пя­хот­най ды­ві­зіі 2-й рус­кай ар­міі 2-га ар­мей­ска­га кор­пу­са ў га­ды Пер­шай сус­вет­най вай­ны.

    Так на бы­лой лі­ніі фрон­ту ўзнік му­зей пад ад­кры­тым не­бам. А праз ней­кі час на бе­ра­зе На­ра­чан­кі, ля са­ма­га Заб­род­дзя, — кап­лі­ца ў го­нар ня­бес­ных зас­туп­ні­каў во­і­наў, за ёю — зва­ні­ца. Бу­да­ва­лі ўсё гэ­та та­ла­кой. Сю­ды ж пай­шла гра­шо­вая час­тка прэ­міі Ба­ры­са Ці­то­ві­ча «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не», якую ён ат­ры­маў у 2003 го­дзе.

    Што­год у Заб­род­дзі пра­хо­дзяць ма­са­выя ме­рап­ры­ем­ствы. Мяс­цо­выя, жы­ха­ры су­сед­ніх вё­сак і рай­цэн­тра свят­ку­юць Дзень Пе­ра­мо­гі, а ў жніў­ні, ка­лі ў по­лі сас­пее ўра­джай, пра­во­дзяць ура­чыс­тас­ці ў го­нар ня­бес­ных зас­туп­ні­каў во­ін­ства — Ба­ры­са і Гле­ба.

    Сё­ле­та нап­ры­кан­цы ве­рас­ня тут рэ­кан­стру­я­ва­лі бой па­між рус­кай ар­мі­яй і кай­зе­раў­ца­мі, які ад­быў­ся 100 год та­му, і ад­на­ча­со­ва ад­кры­лі ў Ві­лей­цы бра­му-кап­лі­цу ў го­нар за­гі­ну­лых во­і­наў Пер­шай сус­вет­най. Бу­да­ва­лі яе са­бор­на, усёй гра­ма­дой, а іні­цы­я­та­рам доб­рай спра­вы стаў зноў жа ства­раль­нік адзі­на­га ў кра­і­не му­зея Пер­шай сус­вет­най вай­ны Ба­рыс Ці­то­віч. Ча­ла­век, які даў­но ўжо пры­вык най­перш ду­маць пра Ра­дзі­му.

    Автор: Марина СЛИЖМінская праўда
    Теги: 

Комментарии (0)