26 Апреля, 2024 Пятница

Да гасцей – з адкрытай душой

  • 27 октября 2015 Культура Беларуская 0

    Гасцей прывіталі намеснік стар­шы­ні райвыканкама Г.С. Хвядзюк і на­ча­ль­нік аддзела арганізацыйна-кад­ра­вай работы  А.І. Куканава. Пра дасягненні ў сферы культуры, на­род­най творчасці, пра майстроў, якія захоўваюць традыцыі продкаў, рас­ка­за­ла намеснік начальніка ад­дзе­ла ідэалагічнай работы, ку­ль­ту­ры і па справах моладзі Т.В. Ган­ча­рук. А яе калега А.Г. Амшэй паз­на­ё­міў гасцей з сапраўднымі “жамчужынамі” нашага краю.

    Не менш цікавым было і ві­дэ­аз­на­ём­с­т­ва са Шчучыншчынай, якое стала маг­чы­мым дзякуючы знятаму фі­ль­му. Наведваючы цэнтральную ра­ён­ную бібліятэку імя Цёткі, слухачы кур­саў нечакана трапілі на імпрэзу, прыс­ве­ча­ную жыццю і творчасці Сяр­гея Ясеніна. І цікавае ме­рап­ры­ем­с­т­ва, і адноўленая бібліятэка бы­лі высока ацэнены.

    Па добрай традыцыі хлебам і сол­лю віталі гасцей дырэктар ра­ён­на­га цэнтра культуры і народнай твор­час­ці С.П. Жвірбля з камандай спе­цы­я­ліс­таў. Зарад бадзёрасці і доб­ра­га настрою падараваў усім на­род­ны ансамбль народнай песні “Медуніцы”. Дзіву даваліся госці падчас экс­кур­сіі па адноўленым палацы Друц­кіх-Любецкіх, якую правяла ме­та­дыст ЦТДіМ Т.С. Трахімчык.

    Кранаючым і цёплым быў візіт “курсантаў” у музей Чэслава Не­мэ­на, што ў Старых Васілішках. У до­ме нашага знакамітага земляка зноў зайграў патэфон і ажыло фар­тэ­пі­я­на. І не дзіва, калі ў гасцях – людзі творчай прафесіі. На раз­ві­тан­не загадчык клуба-музея У.У. Сяню­та пачаставаў усіх дух­мя­ны­мі яб­лы­ка­мі з саду Выджыцкіх. Сваім вопытам работы з за­да­ва­ль­нен­нем падзялілася загадчыца Ва­сі­ліш­каў­с­ка­га цэнтра культуры і во­ль­на­га часу  А.В. Лысеня і  яе ка­ле­гі.

    Цікавіліся госці, як на­лад­жа­на тут супрацоўніцтва з кі­раў­ніц­т­вам мяс­цо­вай гаспадаркі. Пра спон­сар­с­кую падтрымку Алена Вац­ла­ваў­на га­ва­ры­ла ўпэўнена. ААТ “Васілішкі”, на тэрыторыі якога зна­ходзіц­ца цэнтр культуры і во­ль­на­га ча­су, адно з самых моцных на Шчу­чын­ш­чы­не аграпрадпрыемстваў, дзе не толькі вы­со­кія вытворчыя паказчыкі, але і са­лід­ны сацыяльны пакет, ёсць ра­зу­мен­не, што ні хлебам адзіным жы­ве чалавек.

    – Нашы  праекты заўсёды пад­т­рым­лі­ва­юц­ца дырэкцыяй ААТ “Васілішкі”, – гаворыць А.В. Лы­се­ня.  – Строі для вакальнага ка­лек­ты­ву, музычныя інструменты, раз­нас­тай­ная літаратура для біб­лі­я­тэ­кі – усё гэта спонсарская дапамога.

    Здзівіліся госці і таму, што тут, у ара­га­рад­ку, праходзяць дыскатэкі і кан­цэр­ты з удзелам зорак бе­ла­рус­кай эстрады і вядомых гродзенскіх дыд­жэ­яў. Сюды з’язджаецца мо­ладзь не толькі са Шчучынскага, але і з суседніх раёнаў, таму, зра­зу­ме­ла, з выкананнем плана плат­ных паслуг ва ўстанове культуры праб­лем няма. Цудоўным па­да­рун­кам для ўсіх стаў канцэрт, які пад­рых­та­ваў ансамбль беларускай пес­ні “Світанак”.

    Падводзячы вынікі выязных прак­тыч­ных заняткаў, курсанты адз­на­чы­лі, што Шчучыншчына ба­га­та на таленавітых людзей, а ра­бо­та ўстаноў культуры заслугоўвае са­май высокай адзнакі. Аб­мяр­коў­ва­лі­ся падчас сустрэчы і іншныя пы­тан­ні – такія, як праблема кад­раў, шляхі выканання платных пас­луг, магчымасць інвестыцый у ку­ль­ту­ру, новыя формы працы з мо­лад­дзю, правядзенне масавых ме­рап­ры­ем­с­т­ваў і іншае.

    –  Візіт на Шчучыншыну стаў для нас сапраўдным падарункам, – прыз­на­ла­ся адна са слухачоў кур­саў павышэння кваліфікацыі, на­мес­нік дырэктара Гродзенскага ра­ён­на­га  культурна-інфармацыйнага цэн­т­ра Наталля Кашчэй. –  Ас­ноў­ная задача работнікаў культуры – да­рыць людзям святы. Мы па­ра­да­ва­лі­ся за нашых калег, за тое, што яны захоўваюць беларускую пес­ню, умеюць творча арганізаваць пра­цу і ўсім сэрцам любяць сваю пра­фе­сію. 

    Автор: Ганна КАСПЕРДзянніца

Комментарии (0)