24 Апреля, 2024 Среда

10 гадоў разам з ЮНЕСКА

  • 09 декабря 2015 Культура Беларуская 0

    У мінулую пятніцу ў Гетманскай зале замка Радзівілаў адбыўся інфармацыйна-тэатралізаваны праект, прысвечаны 10-годдзю ўключэння архітэктурнага, жылога і культурнага комплексу Радзівілаў у Нясвіжы ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Адпаведнае рашэнне было прынята 15 ліпеня 2005 года на ХХІХ сесіі Міжурадавага камітэта па ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, якая праходзіла ў паўднёва-афрыканскім Дурбане.

    Комплекс скаладаецца з палацава-паркавага ансамбля, касцёла Божага цела і пабудоў былога кляштара езуітаў. У ліку падстаў для ўключэння яго ў Спіс было тое, што ён “з, яўляецца выбітным прыкладам архітэктурнага ансамбля, які ілюструе значны перыяд гісторыі”. Радзівілаўскі Нясвіж стаў чацвёртым і пакуль апошнім беларускім аб’ектам (пасля Белавежскай пушчы, Мірскага замка і геадэзічнай дугі Струвэ), які быў занесены ў Спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Галоўная мэта спіса — зрабіць вядомымі і захаваць аб’екты,  якія з’яўляюцца ўнікальнымі ў сваім родзе. Статус аб’екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА дае такія перавагі, як дадатковыя гарантыі захавання і цэласнасці ўнікальных комплексаў, павышае прэстыж помнікаў і садзейнічае іх папулярызацыі.

    Да юбілейнай даты быў падрыхтаваны выдавецкі праект — фотаальбом “Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль”, рэалізаваны пры фінансавай падтрымцы навукова-вытворчага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Доследнае канструктарскае бюро ТСП”.

    Падрабязней аб юбілейным мерапрыемстве —

    у наступным нумары “НН”.

    Соф’я ЛЮБАНЕЦ.  

    www.nesvizh-news.by/

    Автор: Соф'я ЛЮБАНЕЦНясвіжскія навіны
    Теги: 

Комментарии (0)