27 Апреля, 2024 Суббота

Воспитанники ДЮСШ №2 в Пружанах поставили ледовое шоу "Снеговик-почтовик"

  • 13 января 2016 Культура Беларуская 0

    У Лядовым палацы сёлета сустрэлі Новы год па-спартыўнаму: замест традыцыйных ранішнікаў тут падрыхтавалі навагоднюю казку для дзяцей і дарослых на лёдзе.

    У аснову прадстаўлення «Снегавік-паштавік» лёг аднайменны навагодні мультфільм. А галоўныя ролі выкананалі, канешне, спартсмены, якія займаюцца ў ДЮСШ №2. Касцюмы Снегавіка і Дзеда Мароза, напрыклад, апранулі хакеісты Ілья Засім і Канстанцін Салдакаеў. А вось Марыя Салдакаева — кандыдат у майстры спорту па фігурным катанні — не проста выканала ролю Сняжынкі, але і прадставіла некалькі сольных нумароў.

    Акрамя таго, удзельнікамі прадстаўлення сталі юныя мадэльеры з народнай студыі моды «Папараць-кветка», а таксама Наталля Трус, Валя Іванцова, Карына Заніна і Насця Пасько — салісты эстраднай студыі «Меладзін». Усяго ў навагодняй казцы ўдзельнічалі каля шасці дзясяткаў хлопчыкаў і дзяўчынак, якія атрымалі ў канцы праграмы салодкія падарункі.

    Гледачы — вучні сельскіх і гарадскіх школ — не шкадавалі апладысментаў артыстам. Тым больш, што іх таксама задзейнічалі ў  праграме. Пад уражаннем засталася і шматлікая дарослая аўдыторыя — прадстаўнікі мясцовай улады, у тым ліку старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч, работнікі ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Пружанскі малочны камбінат»...

    ***

    Варта адзначыць, што на навагодняе прадстаўленне, хаця яно і праходзіла ў два сеансы і сабрала каля тысячы гледачоў, многія так і не змаглі  трапіць. Не варта смуткаваць: тыя, каму не дастаўся білет,

     

    маюць магчымасць наведаць Лядовы палац сёння— 13 студзеня ў 18.00 гадзін прадстаўленне будзе паказана паўторна.

    Кошт дзіцячага білета 20000 руб., дарослага — 35000 руб.

    Раённыя будні

    Автор: Марына ВакульскаяРаённыя будні
    Теги: 

Комментарии (0)