26 Апреля, 2024 Пятница

Беларускія песні гучалі у гандлёвым цэнтры Бабруйска

  • 23 февраля 2016 Культура Русский 0

    Такім чынам у рамках акцыі да Дня роднай мовы «Размаўляем, чытаем, спяваем па-беларуску» наведвальнікаў гандлёвай кропкі парадаваў заслужаны аматарскі калектыў РБ хор народнай песні імя В.Я. Балаханава.

    Гэта стала прыемнай нечаканасцю для людзей. Паслухаць народныя песні спыняліся і стары, і малы. Усмешкі на тварах, апладысменты, здымкі на тэлефон — такая рэакцыя была у  бабруйчан  на тое, што адбывалася.

    «Песня заўсёды патрэбна, яна будаваць і жыць дапамагае. Трэба любіць і шанаваць сваю родную мову. Гэта чароўны скарб, у якім сабраны духоўнае багацце, культура, традыцыі мудрасць нашых продкаў», – кажа стараста калектыву Валянціна Русакова.

    «Я люблю беларускую мову і вельмі задаволена канцэртам, – дзеліцца ўражаннямі Тамара Дударава… – Прыйшлі з праўнукам Іванам па пакупкі, а тут такое нечаканае свята. Жадаю здароўя і творчых поспехаў удзельніам калектыву».  

    Спадабаўся канцэрт і Івану, як, зрэшты, і ўсім прысутным.

    Автор: Анна СушковаБабруйскае жыццё

Комментарии (0)