27 Апреля, 2024 Суббота

Бал - маладзёжны, традыцыі - праваслаўныя

  • 24 февраля 2016 Культура Беларуская 0

    У Палацы культуры Маладзечна  прайшоў чацвёрты маладзёжны праваслаўны баль «Сретение-2016».

    У аснове мерапрыемства духоўны складальнік. Стрэчанне — гэта сустрэча з Богам, вышэйшая, галоўная мэта чалавечай душы. Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел благаславіў прысутных і павіншаваў усіх са святам. Ён зазначыў, што назва балю «Пусть миром правит любовь» характэрная для праваслаўя: Бог ёсць Любоў.

    Граматамі за актыўны ўдзел у развіцці культурнага і духоўна-маральнага жыцця Маладзечанскай епархіі былі адзначаны дырэктар Палаца культуры Святлана Сарока і кіраўнік духоўна-патрыятычнага аб’яднання «Светач» Ларыса Сысун.

    Юнакі і дзяўчаты кружыліся ў «Венскім вальсе», танцавалі «Падэграс», «Гавот», «Кадрыль»… Упэўнена трымаліся курсанты Мінскага кадэцкага вучылішча №1. Выступілі самабыты музыкант Сяргея Ярука з ансамблем дудароў Лебедзеўскай музычнай школы, удзельнікі харэаграфічнай студыі гімназіі №2 з Вілейкі, невідушчыя артысты мінскага прадпрыемства Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, многія іншыя запрошаныя.

    Людміла ЦАР.

    Фота: Юлія ШАБЛОЎСКАЯ.

    Автор: Людміла ЦАР.Маладзечанская газета

Комментарии (0)