18 Апреля, 2024 Четверг

З намі Масленка гуляла і блін­ца­мі частавала!

  • 09 марта 2016 Культура Беларуская 0

    Хоць сёлетняя зіма была нез­вы­чай­на лагоднай, усё ж мы без жа­лю развітваемся з ёю, чакаем цёп­лых вясновых дзянёчкаў, яр­ка­га сонейка, радаснага пту­шы­на­га шчабятання. Нядзіўна, што ў нядзельны дзянёк, які за­вяр­шаў Масленічны тыдзень, усе – ад старога да малога – прыйшлі на плошчу Свабоды ў Шчучыне, каб закружыцца ў карагодзе за­баў і вяселля любімага на­род­на­га свята “Масленіца”.

    Яшчэ з ранку ажыў цэнтр горада. На плошчы працавалі гандлёвыя ра­ды, прапанавалі свае вырабы шчу­чын­с­кія майстрыцы і народныя ўме­ль­цы з іншых раёнаў, ма­лоч­ную і мясную прадукцыю можна бы­ло набыць у палатках Шчу­чын­с­ка­га масласырзавода, ААТ “Шчучынаграпрадукт”, філіяла “Жалудоцкі агракомплекс”. Гас­па­ды­ні з мясцовага філіяла аб­л­с­па­жыў­та­ва­рыс­т­ва прапанавалі гас­цям свята апетытныя бліны і шаш­лы­кі. Паштовыя работнікі таксама не забыліся выставіць сваю ма­ляў­ні­чую прадукцыю. Гулялі па плош­чы вясёлыя карабейнікі, а яшчэ Воўк, Мядзведзь і Заяц (роставыя ля­ль­кі). Выйшлі ў народ і ва­лан­цё­ры Чырвонага Крыжа – рас­паў­сюд­ж­ва­лі памяткі пра карысць зда­ро­ва­га ладу жыцця. У скверы раз­мяс­ці­лі­ся гульнявыя і спартыўныя  пля­цоў­кі, на якіх забаўлялася дзят­ва.

    Роўна ў 11 гадзін фанфары аб­вяс­ці­лі аб пачатку святочнага прад­с­таў­лен­ня, шчучынцы і госці го­ра­да накіраваліся бліжэй да ім­п­ра­ві­за­ва­най сцэны, каб усё ўба­чыць і пачуць. Вядучыя свята, з ро­ля­мі якіх цудоўна справіліся ра­бот­ні­кі РЦКіНТ Вольга Аброшка і Але­на Барэль, цёпла віталі ўсіх, хто прый­шоў праводзіць зіму, і пак­лі­ка­лі Масленку, жаданую гераіню дня. Мас­лен­ка выйшла прыгожа прыб­ра­ная, з горкай залацістых бліноў на падносе, якімі стала частаваць гас­цей (у гэты вобраз выдатна ўжы­ла­ся Галіна Петушок, вядучы ме­та­дыст аддзела арганізацыйна-ме­та­дыч­най работы РЦКіНТ). Блі­ны – галоўная страва Мас­ле­ніч­на­га тыдня. Блін сімвалізуе сонца, а ме­на­ві­та вясной сонечныя промні абуд­жа­юць зямлю, робяць яе жы­ват­вор­най.

    На сцэне ў гэты час валадарылі не­па­раў­на­ль­ныя “Медуніцы”. За цу­доў­ныя песні  знакамітаму шчу­чын­с­ка­му ансамблю горача ап­ладзі­ра­ва­лі слухачы.

    Нарэшце Масленіца раздала свае пачастункі і развіталася са шчу­чын­ца­мі да наступнага года. А свя­та працягвалася. Вядучыя за­баў­ля­лі гасцей жартамі ды пры­маў­ка­мі, выдавалі сябе за вяс­ко­вых дзяўчат, якія заклапочаны по­шу­кам жаніхоў – статных ды пры­го­жых, гаспадарлівых ды вясёлых, каб на гармоніку гралі ды выдатна тан­ца­ва­лі.  Каб знайсці такіх, дзяў­ча­ты наладзілі конкурсы. Маладыя людзі  танцавалі,  падымалі гіры, спа­бор­ні­ча­лі, хто хутчэй з’есць блі­ны. А самыя смелыя і спрытныя юна­кі пакаралі высокія слупы з пры­за­мі на вяршыні. Дарэчы, ах­вот­ні­каў было шмат, а першым дас­таў з вышыні  прыз госць са Сло­ні­ма Аляксей Шчука.

    І вось наступіла кульмінацыя свя­та – сустрэча Зімы і Вясны (у іх пе­раў­ва­со­бі­лі­ся Анастасія Се­ліш­ча­ва і Галіна Будзько). Галоўныя ге­ра­і­ні прыйшлі са сваімі світамі – зі­мо­вы­мі і вясновымі месяцамі, вяс­нян­ка­мі. Зіма перадала Вясне ключ ад неба і чашу з зернем, па­жа­да­ла, каб лецейка было цёплым, шчод­рым на дожджык, каб на  па­лет­ках Шчучыншчыны вырас доб­ры ўраджай. На гэтым і раз­ві­та­ла­ся зімовая прыгажуня.

    Каб зусім прапала моц зімы, спа­лі­лі пудзіла Масленіцы. “Няхай агонь неба нагрэе! Няхай лёд рас­тае! Няхай зямля Масленіцу пры­ме!”

    Вясна з вяснянкамі запрасіла гас­цей свята ў вясёлы карагод. А по­тым усіх радавалі песнямі ар­тыс­ты РЦКіНТ, народны ансамбль “Сябрына”  Жалудоцкага ДК, са­мадзей­ныя артысты Астрынскага До­ма культуры і тэатральнай твор­час­ці.

    Не спяшаліся шчучынцы дадому, ха­це­лі як мага даўжэй пабыць у ат­мас­фе­ры любімага свята, якое дзя­ку­ю­чы ініцыятыве і старанням ра­бот­ні­каў культуры, рай­вы­кан­ка­ма, адміністрацыі Шчучынскага мас­ла­сыр­за­во­да атрымалася ка­ла­рыт­ным і запамінальным.

    Ала УЛАДЗІМІРАВА.

    Фота аўтара.

     

    Автор: Ала УЛАДЗІМІРАВАДзянніца

Комментарии (0)