19 Апреля, 2024 Пятница

Гуканне вясны

  • 29 марта 2016 Культура Беларуская 0

    У суботу ў Музеі традыцый­нага ручнога  ткацтва  Паазер’я з песнямі і танцамі дзеткі і дарослыя гукалі вясну-красну. І, нарэшце, дагукаліся: птушачкі зашчабяталі, сонейка выглянула з-за хмар, і першыя кветачкі прачнуліся і зайгралі рознакаляровымі фарбамі.

    Прыняць удзел у традыцыйным абра­дзе «Гуканне вясны» ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я ўжо не першы год запрашае фальклорны гурт «Варган» пад кіраўніцтвам Вольгі Антонаўны Емяльянчык. Гэтая вясна не стала выключэннем.

    Прызнаюся шчыра, здзівіла і адначасова ўзрадавала, што на свята прыйшлі маладыя сем’і з малымі дзеткамі, юнакі і дзяўчаты.

    Прыгажуні з фальклорнага гурта падрыхтавалі для сваіх га­сцей цікавую забаўляльна-­пазнавальную праграму.

    Спачатку ў музеі ўсіх жадаючых навучылі рабіць цудоўных папяровых птушачак і расказалі пра  старажытны  абрад.

    Як жа стараліся і малыя, і дарослыя зрабіць самых прыгожых птушачак, каб потым аздобіць імі дрэўцы, якія толькі-толькі пачынаюць абуджацца пасля зімовага сну.

    А калі ўсё было гатова, удзель­нікі свята гурбой высыпалі на невялічкую музейную пляцоўку, дзе вадзілі карагоды і спявалі загукальныя песні-вяснянкі. Колькі ж эмоцый было ў гучных крыках «Гу-у-у-у!»! І, канешне, якое ж свята без вясёлых гульняў! Тут і коскі з рознака­ляровых стужачак плялі, і «грушку садзілі»!

    Удзельнікі свята шчыра прызнаваліся, што вельмі здорава не толькі ведаць беларускія традыцыі, але і прымац­ь удзел у такіх самабытных абрадах!

    Дзеткі і дарослыя ад душы павесяліліся, наскакаліся ды на­спяваліся, а галоўнае — вясну-красну  дагукаліся!

    Автор: Валентина ЛипкоПолацкі веснік
    Теги: 

Комментарии (0)