20 Апреля, 2024 Суббота

З кнігай па жыцці

  • 05 апреля 2016 Культура Русский 0

    Мільёны кніг вялікімі тыражамі — менавіта такі вынік працы аднаго з самых вядомых беларускіх выдавецтваў «Народная асвета», якое адзначыла свой 65-гадовы юбілей. Без перабольшання, гэта брэнд, бо большасць з нас калісьці вучыліся чытаць менавіта па падручніках «Народнай асветы».

     Па словах міністра інфармацыі Ліліі Ананіч, беларускіх выдаўцоў чакае вялікая праца па працягу стварэння нацыянальнай сістэмы падручнікаў. Тым, хто працаваў і працуе ў «Народнай асвеце», давялося стаяць ля вытокаў стварэння сістэмы нацыянальнай адукацыі суверэннай дзяржавы, якую пабудавалі беларусы. Можна з упэўненасцю сказаць, што ў доме кожнага з нас былі, ёсць і будуць падручнікі гэтага выдавецтва. Дарэчы, міністр перакананая, што кніга ў адукацыйным працэсе нароўні з новымі тэхналогіямі зможа займаць сваё годнае месца.

    Толькі за апошнія пяць гадоў тут было выдадзена 900 найменняў падручнікаў агульным тыражом у 6,5 мільёна экзэмпляраў. Плюс мастацкая літаратура для дзяцей. Штогод выдавецтва «Народная асвета» выпускае больш за 50 найменняў кніг. Гэта і падручнікі, і мастацкая літаратура, і вельмі рэдкія выданні шрыфтам Брайля.

     

    veraart14@mail.ru

    Автор: АРТЕАГА Вера МихайловнаРэспубліка

Комментарии (0)