23 Апреля, 2024 Вторник

Збяры сярпянкай друзачкі

  • 22 апреля 2016 Культура Беларуская 0

    Штотыдзень у эфіры «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:

    Сярпя́нка — баваўняная тканіна.

    Грымзо́ля — каракуля пры пісанні. У апавяданні З. Бядулі «Тры крыжыкі» чытаем: «… на першы погляд здаецца, што ніякай розніцы няма паміж крыжыкамі Янкі Гарбача і такімі ж грамзолямі іншых непісьменных сялян».

    Пагарджа́ць — адносіцца да каго-небудзь ці чаго-небудзь з ганарлівасцю. Не трэба пагарджаць тэхнікай бяспекі.

    Трыва́ць — цярпліва пераносіць боль.

    Дру́зачка — маленькі асколак чаго-небудзь разбітага. Разбіць на друзачкі — разбіць на дробныя часцінкі.

    Даўгуне́ц — гатунак ільну з доўгім валакном.

    На ўсю іванаўскую — вельмі моцна, гучна крычаць, плакаць і да т.п. Беларускія адпаведнікі: не сваім голасам, благім матам, на ўсе застаўкі. Рускія: во всю глотку, как резаный. Выраз цікавы сваім паходжаннем: Іванаўскай называлася плошча ў Маскоўскім Крамлі, на якой у ХІV стагоддзі і пазней дзякі вельмі гучна, каб усе чулі, аб'яўлялі царскія ўказы.

    Ні два ні паўтара — 1) пра чалавека пасрэднага, які нічым асаблівым не вылучаецца. 2) штосьці няпэўнае, нявызначанае.Беларусы яшчэ скажуць: ні тое ні сёе, так сабе, пасаліўшы можна есці, ні богу свечка ні чорту качарга, чорт не чорт і два не выходзіць. Рускія: ни рыба ни мясо, с серединки на половинку.

    Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

    іоst@zvіаzdа.bу

    Автор: Ірына АсташкевічЗвязда

Комментарии (0)