04 Мая, 2024 Суббота

18 мая ў Ашмянах "Ноч музеяў"

  • 14 мая 2016 Культура Беларуская 0

    Традыцыйна 18 мая ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Менавіта ў гэты вясновы дзень наведвальнікам прадастаўляецца магчымасць пабачыць знаёмую ўстанову ў нязвыклы час сутак і ў новай інтэрпрэтацыі. Музеі адкрываюць свае дзверы для ўсіх жадаючых, з радасцю паказваючы выставачныя залы, новыя экспанаты, арганізуючы музейна-тэатральныя прадстаўленні. Гэта музейнае свята «разбурае» ўсе межы паміж гледачамі і сцэнай.

    У сёмы раз Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча далучаецца да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. На працягу папярэдніх мерапрыемстваў гасцей дома муз чакалі разнастайныя тэатралізаваныя пастаноўкі, канцэрты, сустрэчы з гістарычнымі персанажамі, віктарыны, якія пераносілі наведвальнікаў у мінулае.

    18 мая бягучага года у 19.00 у жыхароў і гасцей горада зноў з’явіцца магчымасць сустрэцца з любімымі гістарычнымі асобамі, звязанымі з нашым краем: Соф’яй Гальшанскай, Францішкам Багушэвічам і яго дачкой Канстанцыяй, вялікім князем літоўскім і каралём польскім Станіславам Аўгустам Панятоўскім і іншымі. Падчас мерапрыемства, якое ў гэтым годзе пройдзе пад назвай “Як гэта было…”, наведвальнікі змогуць узгадаць самыя яркія моманты папярэдніх “начэй” і паслухаць песні ваенных гадоў, паўдзельнічаць у рэтра-вечарыне разам з народным ансамблем народнай песні “Жытніца”, пабачыць тэатралізаванае прадстаўленне “Легенда пра Ляўко” і шмат іншага. Уваход платны. Даведкі па тэлефонах 4-25-93, 4-46-62.

    Автор: Настасся НавіцкаяАшмянскі веснік
    Теги: 

Комментарии (0)