05 Июля, 2025 Суббота

Брачыслаў чакае гасцей

  • 25 мая 2016 Культура Беларуская 0

    Фестываль сярэднявечнай культуры “Меч Брачыслава” несумненна з’яўляецца адной з разынак міжнароднага свята “Браслаўскія зарніцы”. Сёлета ён пройдзе 28 мая. Да яго цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка.

    Па словах дырэктара раённага аб’яднання музеяў Надзеі Дударонак, у праграме свята запланавана шэсце клубаў гістарычнай рэканструкцыі IX—XIII ст. з Беларусі, Латвіі, Польшчы, турнір рыцараў і здабыча “жывога агню”. Таксама ў гэтым годзе будзе працаваць археалагічная пляцоўка, дзе можна будзе паспрабаваць сябе ў ролі археолага. Абавязкова будуць рамесныя рады з сувенірамі. Наведвальнікаў свята будуць забаўляць вулічныя тэатры і музычныя групы. Прадуманы месцы, дзе можна будзе адпачыь.

    Адной з “фішак” свята стане агульнае пляценне пояса. Рабіць яго будуць майстры клуба “Ля возера”, а кожны наведвальнік зможа далучыцца да гэтай справы.

    Арганізатары фестывалю абяцаюць шмат сюрпрызаў для сваіх гасцей. Адным з іх стане выступленне маладога беларускага гурта “NAVI”. На мерапрыемстве будзе і фаер-шоў, і навучэнне традыцыйным танцам, і шмат іншых цікавых і пазнавальных рэчаў.

    Алена Набеева.

    На здымку:  гэтую эмблему фестывалю “Меч Брачыслава” выразаў з дрэва  майстар клуба “Ля возера” Міхаіл Парахневіч. Яна ўпрыгожыць галоўную сцэнічную пляцоўку мерапрыемства.

    Фота аўтара.

    Автор: Алена НабееваБраслаўская звязда
    Теги: 

Комментарии (0)