17 Мая, 2026 Воскресенье

У нядзелю, 5 чэрвеня, палачане ўшанавалі памяць славутай зямлячкі — святой Еўфрасінні

  • 08 июня 2016 Культура Беларуская 0

    У нядзелю, 5 чэрвеня, мы зноў ушанавалі памяць нашай славутай зямлячкі — святой Еўфрасінні, якая займае пачэснае месца не толькі ў сімвалічнай кнізе гісторыі, але і жыцці кожнага беларуса, кожнага палачаніна.

    IMG_6530

    IMG_6537

    IMG_6553

    IMG_6543

    Нядзеля ў старажытным Полацку пачалася са святочнай Боскай літургіі ў Сафійскім саборы і су­стрэчай з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым экзархам усяе Беларусі, у Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры. У гэты ж час ушанавала апякунку зямлі беларускай юнае пакаленне палачан. Ля помніка Прападобнай адбылося музычнае прынашэнне «Мы славім імя Еўфрасінні», у якім бралі ўдзел лепшыя дзіцячыя творчыя ка­лектывы Полацка.

    IMG_8272
    IMG_8279

    IMG_8291

    IMG_8285

    «Над Полацкам звіняць званы… Спыніцеся… Паслухайце. Звіняць званы аб Еўфрасінні», — словы вядучай дзіцячага свята несліся далёка па наваколлі. На імправізаваную сцэну ў прыгожых святочных строях выхо­дзілі юныя полацкія «анёлы», з іх вуснаў ліліся песні ў гонар нашай зямлячкі, імя якой упісана ў гісторыю Полацка залатымі літарамі. Вершы, танцы, песні прысвячаліся святой Еўфрасінні — жанчыне, на духоўным подзвігу якой вы­хоўваліся многія пакаленні беларусаў. Шматлікія гледачы адорвалі дзяўчынак і хлопчыкаў шчырымі апладысментамі, дзякавалі ім за талент, за старанне, за любоў да гісторыі!

    IMG_8321
    IMG_8325

    IMG_8333

    IMG_8343

    IMG_8337

    IMG_8354

    IMG_8357

    IMG_6631

    … Мы крочылі па Полацку вялікім Хрэсным ходам. Кожны са сваімі думкамі і надзеямі. Было хораша ад таго, што ў агульным памкненні ўславіць славутую зямлячку аб’ядналіся палачане і шматлікія госці Полацка, прадстаўнікі розных пакаленняў. Мы ішлі поруч і разважалі пра тое, што нам, беларусам, лёс падарыў мірны характар, чулае сэрца, шчодрую душу і бязмерную гасціннасць. Так, нашчадкі святой Еўфрасінні — такія, асаблівыя. І мы жадалі, каб у малітве да Бога наша святая прасіла для нас міру і згоды.

    IMG_8367
    IMG_8397
    IMG_8410

    IMG_8447

    IMG_8458

    IMG_8450

    Ва ўтульным двары Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра яго насельніцы выслалі традыцыйную святочную сцежку з аера і лугавых летніх красак. Мы ішлі па гэтай халаднаватай зялёнай дарожцы, удыхалі яе свежы водар і шчыра радаваліся святу. Ля ўвахода ў Свята-Пра­абражэнскую царкву прыха­джан сустракалі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, архіепі­скап Полацкі і Глыбоцкі Феадо­сій, ігумення Еўдакія, прадстаўнікі духавенства і свецкай улады.

    IMG_6705
    IMG_6710
    IMG_6714

    З прывітальным словам да вернікаў звярнуўся начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Даніленка. Ён перадаў віншаванні з нагоды свята ад абласной улады, гаварыў аб вялікім укладзе святой Еўфрасінні ў гісторыю праваслаўя, падкрэсліваў, што праваслаўная царква ва ўсе часы служыла веснікам надзеі, прапаведавала лепшыя традыцыі міласэрнасці, працалюбства, вернасці Радзіме. Госць з Віцебска падкрэсліў, што вельмі сімвалічна, што гэтае свята мы адзначаем разам са слаўным юбілеем — 1000-годдзем прысутнасці рускага мана­ства на святой гары Афон. Святая гара — унікальны асяродак праваслаўя, хрысціян­ства. Многія вякі праваслаўныя вернікі з розных краін чэрпалі на Афоне духоўныя сілы і веды.

    IMG_6734
    IMG_6741

    IMG_6743

    IMG_6747

    Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, шчыра павіншаваў прысутных са святам. Ён гаварыў пра подзвіг Еўфрасінні, які зрабіў яе знакамітай. Адзначыў, што мы ўзгадваем святую не толькі свядома, яна духам разам з намі, святымі мошчамі прабывае ў полацкай абіцелі і свед­чыць усяму свету выкананне слоў Хрыста Збавіцеля: «Хто пажадае выратаваць душу сваю дзеля часовага жыцця, той згубіць яе. А хто згубіць душу сваю дзеля мяне і Евангелля — той здабудзе яе».

    IMG_8482

    Уладыка Павел выказаў надзею, што шчырае імкненне святой Еўфрасінні размаўляць з Богам з дапамогай малітвы натхніць на любоў да малітвы і яе нашчадкаў.

    IMG_6773
    IMG_6761
    IMG_6754

    Завяршылася ўрачыстасць спевамі канона і Акафіста пра­падобнай Еўфрасінні Полацкай. У малітве шматлікія вернікі прасілі Еўфрасінню ўзмацніць іх у веры, каб яна, як і ў часы свайго зямнога жыцця, аб’ядноўвала людзей і зараз. Кожны з тых, хто прыйшоў у святочны дзень у манастыр, быў узнагароджаны: панёс да­дому іскру святой малітвы і добры настрой.

    Автор: Аліна БальшаковаПолацкі веснік
    Теги: 

Комментарии (0)