20 Апреля, 2024 Суббота

"Міс Малышка-2016"

  • 13 июня 2016 Культура Беларуская 0

    Конкурс для самых юных лэдзі, які прайшоў у Казловіцкім сельскім доме культуры 5 чэрвеня ў рамках фестывалю «Таленты дабрыні», падарыў гледачам столькі станоўчых эмоцый...

    Дзеці – гэта заўсёды весялосць, радасць, энергія і пазітыў. А калі і ў зале, і на сцэне сабраліся прыгажунькі – задавальненне ўдвайне. Конкурс сярод дзяўчынак 6 – 8 гадоў, якія жывуць у сельскай мясцовасці, супрацоўнікі раённага цэнтра народнай творчасці арганізавалі ўпершыню. У фінальны этап «Міс Малышкі-2016» пасля адборачных тураў выйшлі Дар’я Люцко (аг. Вясея), Карына Яўстратава (аг. Вежы), Анжаліка Госцева (аг. Мялешкі), Анастасія Радзюк (аг. Казловічы), Дарына Хлуд (аг. Ісерна), Дар’я Прыбытак (в. Знамя), Марыя Лагун (в. Кляпчаны), Наталля Варанцова і Анастасія Яновіч (в. Гольчычы). У чатырох конкурсах дзяўчынкі прадэманстравалі свае таленты і здольнасці: прэзентавалі сябе, расказвалі пра сям’ю, прадставілі музычную пародыю на любімага артыста або казачнага ці мульцяшнага персанажа, падрыхтавалі творчы нумар, выступілі ў якасці мадэляў. Ацэньвала канкурсантак кампетэнтнае журы, а прысутныя ў зале вызначалі, каму дастанецца прыз глядацкіх сімпатый. Не давалі сумаваць вясёлыя вядучыя Жоржык і Жазэфіна, а таксама юныя артысты Казловіцкай і Лучнікоўскай дзіцячых школ мастацтваў. Дарэчы, цудоўнымі работамі юных казловіцкіх мастакоў можна было палюбавацца ў фае Дома культуры.

    А на сцэне адбываліся чароўныя пераўтварэнні. Тут былі і прынцэсы, і гарэзлівая Пэпідоўгаяпанчоха, завітаў кранальны Чарлі Чаплін, жартавала Матрона з «рускіх бабак»,  біла посуд Забава, Маша варыла варэнне з шышак, нават Слуцкі кірмаш адбыўся. Дзяўчынкі – сапраўдныя артысткі, эмацыянальныя, таленавітыя, абаяльныя. Апладысменты ў зале не змаўкалі.

    Журы нялёгка прыйшлося пры вызначэнні пераможцы, усе канкурсанткі былі годныя кароны. Таму кожная з прыгажунек атрымала тытул. Дарына Хлуд – Міс Гарэза, Дар’я Прыбытак – Міс Пяшчота, Дар’я Люцко – Міс Модніца, Марыя Радзюк – Міс Зачараванне, Марыя Лагун – Міс Усмешка, Анастасія Варанцова – Міс Артыстычнасць, Анжаліка Госцева – Міс Арыгінальнасць,Карына Яўстратава – Міс Абаянне.

    А самая малодшая Анастасія Яновіч (наведвае Жылінбродскі дзіцячы сад) стала Міс Малышкай-2016. Яна ж атрымала прыз глядацкіх сімпатый.

    Кожная міс атрымала вялікую мяккую цацку ў падарунак. Ад рэдакцыі газеты «Слуцкі край» – спецыяльны прыз для Дар’і Люцко, раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Белая Русь» адзначыла спецыяльным прызам Анастасію Яновіч, а Марыя Лагун атрымала падарунак ад ІП Л.В. Цімчанка. Усе ўдзельнікі свята пачаставаліся салодкімі прызамі ад райкама БРСМ. Дзякуй усім, хто дапамог у правядзенні конкурсу.

    «Мне ўсё спадабалася, і спяваць, і іграць, асабліва падарункі, – падзялілася ўражаннямі пераможца конкурсу. – І зусім было няцяжка». Мама Анастасіі ўсміхаецца: «Так, мама з татам больш перажывалі і хваляваліся. Мы не чакалі такога выніку і вельмі-вельмі рады. Конкурс цудоўны, дзякуй арганізатарам, такія абавязкова трэба праводзіць».

    Автор: Ірына ВЕЧАРСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)