03 Июля, 2025 Четверг

Хай прыбудзе здароўя, багацця і шчасця

  • 29 июня 2016 Культура Беларуская 0

    З песнямі прайшлі па вёсцы з дзяўчынай-прыгажуняй у ролі «куста» галасістыя артысткі, запрашалі на свята, жадалі дабра і шчадрот. Леанід Рыгоравіч і Наталля Міхайлаўна Грыцкевічызапрасілі на свой дагледжаны падворак, у хату. І пірог прыгатавалі, і клубніцы для «куста» сабралі. Шчыра частавалі  гасцей, задобрылі «куст» – усё ў гаспадарцы будзе ладзіцца.

    У двары Зінаіды Мікалаеўны Венскай і Ганны Мікалаеўны Няронскай – прыгажосць ды парадак. А «куст» сустракалі-частавалі вялікай кампаніяй з дзецьмі, унукамі, суседзямі. Добрым людзям – дабрабыту!

    Іван Якубавіч і Аляксандра Іосіфаўна Міхневічы на Троіцу адзначалі 57-годдзе сумеснага жыцця. Для іх акрамя  траецкіх песень-пажаданняў выканалі святочную «Мы жадаем шчасця вам». Абрадавую групу сустракала іх дачка Таццяна Іванаўна Яцэвіч з унучкамі ў двары сярод зеляніны ды розных самаробных фігур, разам спявалі ды прытанцоўвалі. «Дай вам Божа шчасця ў хату, хай будзе ваша хата шчасліва і багата, здаровы будуць дзеці і добрымі суседзі».

    Ну і на галоўнай пляцоўцы было што паглядзець. Гасцей свята знаёмілі з традыцыямі, якіх прытрымліваюцца ў гэты дзень, запрашала частавацца рознымі прысмакамі «Сорагская карчма», дэманстравалі цікавыя абрады, праводзілі гульні. І для дзяцей, і для дарослых забаў хапала. Хораша адсвяткавалі!

    Автор: Ірына ВЕЧАРСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)